Ці вытрымае Брэсцкая крэпасць аблогу


У Брэсце пачаліся працы па рэканструкцыі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці будынку былога штабу палка лёгкай артылерыі, які кватараваўся на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання ў 20 - 30-х гг. 20 ст. Радыё “Свабода” ужо зрэагавала рэпартажам, але падняла тэму “рускага міру”, за якім не заўважаны былі вельмі важныя праблемы, вартыя абмеркавання, вартыя агучвання не меньш, а то і больш “рускага міру”.

У сродках масавай інфармацыі, асабліва ў рэгіянальных, брэсцкіх, неаднаразова паведамлялася пра заключэнне інвестдамовы паміж Брэсцкім аблвыканкамам і расійскім фондам “Неўскі плацдарм”. Сутнасць дамовы - прыстасаванне будынкаў былых польскіх штабу і казармаў, шэрагу фартыфікацыйных збудаванняў пад гасцініцу для ветэранаў і цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі.

Пра патрыятычнае выхаванне беларускай моладзі і яго кірунках шмат ужо на “Свабодзе” сказалі. Ветэраны выпалі з інармацыйнага кантэксту, хаця асабіста ў мяне сумневы, што тыя нашыя ветэраны Другой сусветнай, што яшчэ на свеце жывуць, па гасцініцах будуць розных раз’язджаць. Нашыя ветэраны ў булачную на таксі не ездзяць, па гасцініцах не спыняюцца. Гэта Вам не пенсіянеры з гнілога захаду, якія па свеце вандруюць ды ад тлушчу лопаюцца. Нашым не да жыру, быць бы жыву.

Ветэраны ветэранамі, але пытанне іншае таксама наспела. Інвестдамова заключана, інвестар вызначаны - фонд “Неўскі плацдарм”, а на пашпарце аб’екта заказчыкам пазначына Упраўленне капітальнага будаўніцтва Брэсцкага ЖКГ. А гэта значыць, што інвестпраект з вызначаным інвестарам фінансуецца з камунальнага бюджэту. Ужо цікава.
Ёсць і іншае. Працы вядуцца на тэрыторыі комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Тэнічныя нормы прадпісваюць спачатку распрацаваць і зацвердзіць ПДП (праект дэтальнага праектавання), а потым згодна яго пераходзіць да праектавання паасобных аб’ектаў. ПДП адсутнічае, працэдура дазволаў і ўзгадненняў парушана, а будоўля ідзе. Ды яшчэ сёння на СТБ мясцовая журналістка берасцейская ўзахлёб ад шчасця распавядае пра ўнікальныя археалагічныя артэфакты з-пад каўша экскаватара, хаця ў цывілізаваный краіне гэта было б нагодай для крымінальнай справы.

На мінулым тыдні ў СБ круглы стол пра карупцыю быў. І часы Рэчы Паспалітай мусірвалі і мерыліся аўтарытэтамі па прынцыпе, хто сядзеў у Амерыканцы, хто не сядзеў, а толкам так нічога не сказалі. А насамарэч тут, у крэпасці, проста ўсё навідавоку. Як практычна на большай частцы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Законам і не пахне, а нейкімі паняццямі, дамоўленасцямі паміж інвестарамі і чыноўнікамі, злёгку закамуфліраванымі узгадненнямі, якія цяжка растлумачыць мовай права.

Пачынаем працаваць і над гэтым тэматам. Зноўку Брэст, зноўку крэпасць, як некалькі апошніх ужо год.

.
10.03.15 23:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч