Заява Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі культуры

11.03.2015 г. на інтэрнэт-сайце газеты “Звязда” з’явілася публікацыя матэрыялаў круглага стала, наладжанага рэдакцыяй газеты, пад назвай “Як прызваць да адказнасці чорных капальнікаў?” (http://zviazda.by/2015/03/74906.html). У дадзеным матэрыяле членам Са-вета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, загадчыкам ка-федры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Ігарам Марзалюком было заяўлена, што “90% чорных капальнікаў зарэгістраваны ў пэўных грамад-скіх таварыствах. Напрыклад, на Шклоўшчыне большасць з іх адносіцца да Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.


Дадзены словы не абгрунтаваны канкрэтнымі выпадкамі, асобамі, фактамі, не былі словы падмацаваны дакументальнымі доказамі, у сувязі з чым выказванні Ігара Марзалюка можна кваліфікаваць, як паклёп, распаўсюджаны праз сродкі масавай інфармацыі, на Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, якое працуе толькі ў межах нарматыўна-прававых актаў Рэспублікі Беларусь і ўласнага статута.


У выніку грамадскае аб’яднанне вымушана звярнуцца ў органы пракурорскага нагляду с просьбай аб уджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 188 у дачыненні да грамадзіна І.А.Марзалюка і ў Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб вынясенні адзнакі гэтым органам дзяржаўнага кіравання дзеянням свайго члена , як з прававога, так і з маральнага пункту гледжання.



.
11.03.15 16:43



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч