Словаў для назвы проста няма


Унікальны дакумент міліцэйскай вытворчасці-творчасці з радзімы Парвуса, з Беразіно. Справа гэтая наконт надпісу "Смерць хачам. слава Русі", якая намалявана на сядзібным доме Патоцкіх у Беразіно.

Я бы не пісаў бы аніякай заявы, але надпіс на помніку архітэктуры зроблены, адпаведна "положение обязывает". Я не хачу пра іншыя пярліны распавядаць дакумента пад назвай "пастанова пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы". Але прыводжу два прыклады.

Па логіцы бярэзінскіх праваахоўнікаў фраза "Смерць хачам. слава Русі" не распальвае нацыянальнай варожасці і не з'яўляецца абразліввай. Так што трэба неяк усё гэта асэнсаваць і не здзіўляцца, калі недзе, на сцяне хесэда ці адной з сінагог, з'явіцца надпіс: "Бі жыдоў, спасай Расію".



15.03.15 21:37



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч