Прафанацыя, як ёсць


Учора падзяліліся вось такім запрашэннем на міжнародную канферэнцыю у Кульку, для таго, хто не ведае - гэта Беддзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў. Я не нейкі там фалькларыст няшчасны, Мне б чаго-небудзь па-матэрыяльней падавай. Але ўсё роўна цікава, галіна то сумежная, таму пачаў вывучаць

І быў, прабачце, троху ў шоку. Канферэнцыя ралічана на 3 дні. У адпаведнасці з праграмай, усё што тычыцца навукі на міжнародным навуковым форуме, а гэта пленарная частка, секцыі і майстар-класы, якія з нацягам аднясем да навукова-метадычнага блоку, з трох дзён займаюць займаюць усяго толькі 8 гадзін. Астатняе - канцэрты, канцэрты, канцэрты. Адным словам, фестывальчык пад дахам навукі.

Няўжо гуманітарная сфера ў такім заняпадзе, што нават не хапае заявак на канферэнцыі, каб правесці за пару дзён нармальныя пасяджэнні, пленарнае і па секцыях. А калі не хапае заявак на поўнавартасную двух-трох дзённую канферэнцыю, то правесці яе ў аднадзённым рэжыме і не марнаваць ні час, ні сродкі. А для фапьклорных калектываў на сэканомленыя грошы проста фестываль невялічкі пры універсітэце арганізаваць. Разумею, што ім трэба перыядычна на аўдыторыю выходзіць.

Адным словам, каб навука асобна і песні з пляскамі асобна.


24.04.15 11:41



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч