Ванітуе ад пафасу

70 год перамогі. Парад салдат, танкаў, самалётаў, сучасных камсамольцаў і трактараў з вертыкальным узлётам і пасадкай. Фейервеккі, камсамольскія агітцягнікі з санітаркамі ў белых халатах на голае цела, фальшывыя ветэраны. Апашліць Другую Сусветную - на гэта талент трэба.

І гэта ў той час, калі парэшткі тысяч і тысяч салдат і афіцэраў ляжаць невядома дзе, практычна пад нагамі, калі дзеля рэалізацыі мутных інвестпраектаў па костках загінулых праходзяць каўшом экскаватара ці нажом бульдозера.

Можа лепей тыя грошы, якія ідуць на апашленне памяці пра Другую Сусветную, накіраваць на рэальныя справы?

09.05.15 23:32

Антон Астаповіч