Што гэта, як не злачынства?

Уначы на тэрыторыі экспазіцыйнага сектара "Паазере" Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту згарэла адрына з в. Левановічы Пастаўскага р-на, унікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства.

Знікае традыцыйная драўляная архітэктура. Я не гавару пра аб'екты па ўсёй тэрыторыі Беларусі, якія адыходзяць у нябыт, ніхто іх не даследуе, ніхто іх не фіксуе. Наш родны мінкульт адхіляе прапановы, каб найбольш яскравым прыкладам дойлідства надаць статус помніка.

А пра музей увогуле гаворка асобная. Навукова-асветная установа нават не дасылае супрацоўнікаў у камандзіроўкі для вывучэння і фіксацыі драўляных традыцыйных пабудоў. У лепшым выпадку спіхвае гэтыя праблемы на сельсаветы, быццам бы там спецыялісты.

Ды не толькі. Нават нармальна не забяспечваюць захаванне экспазіцыйных помнікаў на сваёй тэрыторыі. Ужо колькі год, як на тэрыторыі экспазіцыйнага сектара "Паазер'е", у музеі, скарочаны вартавы пост.

Як вынік, калі адбылося ўзгаранне адрыны, то пажарных выклікалі не вартаўнікі музея, якія пажару не заўважылі пад час свайго пільнага нясення службы, а жыхары суседняй вёскі Азярцо. І яшчэ для паўнаты карціны безадказнасці і абыякавасці - на тэрыторыі музея ёсць ўласнае пажарнае дэпо на дзве машыны.

Проста няма словаў.



Фота з www.radzima.org і http://nn.by/


.
27.05.15 15:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч