Трошку пра навуку

Нагадалі пра гісторыю мінулага году. Заяўляўся я ў Брэсцкую палітэхніку на канферэнцыю з дакладам "Архітэктурныя праекты і картаграфічныя матэрыялы Брэст-Літоўска першай трэці – сярэдзіны 19 ст. у фондах НГАБ. Новыя адкрыцці.". Як я заявіўся, то мне адразу перадалі, што на кафедры архітэктуры і малюнка ў шоку ад маёй заяўкі. Ёсць важкія прычыны, што там маю персону пабайваюцца, і таму недалюбліваюць. Прычыны распавядаць доўга, яны яшчэ ў 2009-м г. хаваюцца.

Як вынік, мой даклад і мой удзел у канферэнцыі былі адхілены на той падставе, што даклад быццам бы не адпавядае навуковым стандартам. Адным словам, фуфел, а не праца.

Нават падмацаваліся адмоўнай рэцэнзіяй аж цэлага доктара навук В.Марозава, у якой палова тэксту прысвечана таму, што доктар мяне павучае, у якіх архівах трэба працаваць. Атрымалася так, што дакументы, выяўленыя ў нашым Нацыянальным гістарычным архіве таксама фуфел, смецце, не вартае ўвагі паважанай навуковай супольнасці.

Далей пачынаецца самае цікавае. Заяўляюся з гэтым дакладам на канферэнцыю ў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры нашай Акадэміі навук. Даклад прымаецца, я выступаю на канферэнцыі. Вось-вось зборнік атрымаю з публікацыяй.

А пару дзён таму ўвогуле цікавая навіна. Са мной звязваецца нямецае выдавецтва "Lambert Academic Publishing", і яго рэдактар мне паведамляе, што праглядзеў мой даклад, калі зусім нядаўна быў у нашай Акадэміі, і прапанаваў апублікаваць яго ў сваім чарговым тэматычным зборніку, ды плюс яшчэ прапанаваў далейшае супрацоўніцтва і зараз прыступаю да падрыхтоўкі кнігі для публікацыі.

І паўстае адразу законнае пытанне. А хто ў нас больш навуковы, нават самы навуковы - кафедра архітэктуры і малюнка Брэсцкай палітэхнікі разам з доктарам Марозавым, ці нашая Акадэмія навук ды вядомае ў свеце выдавецтва, якое спецыялізуецца на выпуску навуковай літаратуры?

30.05.15 20:16



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч