Пра чарговы неадэкват

Кіраўніцтву Маладога фронта трэба мабыць трошку падлячыцца, бо інакш, як мазгавой паталогіяй, гэта не назавеш. А можна не падлячыцца, а больш шырока і ўтрапнёна папрацаваць на глебе выкрыцця чарнасоценых арганізацый у Беларусі.

Пра што гэта? Ды пра наступнае. На сайце МФ з'явіўся матэрыял пад назвай "Малады Фронт: сьпіс “Чорнай сотні” у Беларусі" (http://mfront.net/bielarus-na-parozie-vajny.html), які б я назаў своеасаблівым лонг-лістом. І па Магілёўскай вобласці ў гэтым лонг-лісту ў якасці чарнасоценай арганізацыі пазначаны магілёўскі пашукавы клуб "ВІККРУ".

На якіх падставах "ВІККРУ" унесены ў спіс - таямніца. Магу сказаць адно, нашыя камсамольцы і піонэры з МФ са статутам клуба не знаёміліся, не ведаюць аб дзейнасці гэтага грамадскага аб'яднання, нічога не ведаюць пра людзей, яія займаюцца, ахвярна займаюцца, працай па вайсковаму пошуку.

Самае цікавае, што МФ прапануе грамадскасці звяртацца ў органы пракуратуры і "іншыя дзяржструктуры Беларусі з патрабаваньнем спыніць дзейнасьць той ці іншай арганізацыі са спісу “Чорнай сотні”. Гэта значыць МФ хоча спыніць дзейнасць "ВІККРУ" таксама.

Цікава, а калі "ВІККРУ" звернеца ў кантрольныя і наглядныя ограны з прапановай разгледзіць законасць дзеянняў МФ на тэрыторыі Беларусі? Калі, сапраўды, вайну паміж аб'яднаннямі прыдзецца развязаць на поўным сур'ёзе? Памысліце, шаноўныя, хто ў гэтай сітуацыі выйграе?

Калі ў МФ працуюць здаровыя, адэкватныя людзі, то афіцыйнае прабачэнне з боку яго кіраўніцтва перад "ВІККРУ" павінна быць прынесена неадкладна. У іншым выпадку Малады фронт павінен быць паслядоўным да канца, дзеля чаго прапаную ў спіс чарнасоценых арганізацый ўнесці і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, як аднаго з партнёраў "ВІККРУ".

А каб гэтая ініцыятыва з боку МФ не была галаслоўнай, публікую дакуменцік, на падставе якога гэта можна зрабіць, тым больш да "Чорнай сотні" на падставе гэтага дакумента прапаную далучыць яшчэ і маю персаналію.


.
09.07.15 12:56



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч