Зноўку дзеля галачкі?


Дзеля гэтых карцінак, якія называюцца “Прапановай грамадскасці па рэгенерацыі гістарычнага цэнтру Полацка” сабралі нараду сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі на ўзроўні намесніка міністра культуры, начальніка упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, прарэктара Полацкага дзяржаўнага універсітэта, навуковага кіраўніка гістарычнага цэнтра Полацка, спецыялістаў у сферы горадабудаўніцтва, сяброў Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, профільных грамадскіх аб’яднанняў.
Гэтую нараду ініцыяваў аўтар прапаноў, нехта Уладзімір Цялежнікаў, ён жа і грамадскасць у адной асобе, А ініцыятыву падтрымаў Беларускі фонд культуры, Беларускае аддзяленне ІКАМОС, кіраўніком якіх з’яўляецца Уладзімір Гілеп і старшыяня Грамадскай камісіі па ахове спадчыны Анатоль Бутэвіч. Далей пра прапановы і пра арганізацыю мерапрыемства.

Справа нават не ў якасці матэрыялаў. Хаця прадстаўленыя прапановы, распрацаваная Цялежнікавым, проста не вытрымліваюць крытыкі з пункту гледжання заканадаўства, тэхнічных нормаў і правіл, методык прац на гістарычных гарадскіх тэрыторыях. Зараз, калі пачну ўсё пералічаць, то да ночы прыдзецца сядзець, каб на паперы выкласці заўагі, ды яшчэ прыдзецца наступаць на горла ўласнай песне, бо вельмі хочацца проста матам.

З самага пачатку, як паведамілі пра гэтае мерапрыемства, я выказваў свой скепсіс у адносінах да яго і сакратару грамадскай назіральнай камісіі, і старшыні Беларускага фонду культуры. Вельмі хацелася загадзя пазнаёміцца з матэрыяламі прапаноў, бо, як адчуваў, што нешта тут не так, але мяне запэўнілі, што я павінен прысці на абмеркаванне, што там пазнаёмлюся з матэрыяламі, і гэта гаварылася ў ключы, падтрымкі ініцыятывы, паведамлялася, што сярод аўтараў прапаноў прысутнічае нават Дзяніс Дук, полацкі археолаг, ён жа прарэктар мясцовага універсітэта. Як потым высветлілася, Дук увогуле сам ў шоке ад прадстаўленых прапаноў і не мае да іх аніякіх адносін.

Ну і сёння, я поўны энтузіязма пасунуўся ў мастацкі музей на пасяджэнне. І што? Ды нічога. Палова дня сабаку пад хвост. Пра якасць матэрыяла я ўжо гаварыў, таму праглядзеўшы прадстаўленую прэзентацыю, праглядзеўшы друкаваную версію, падняўся, сказаў, што пра прапановы і пра арганізаваны балаган думаю і сыйшоў па справах. Згублена палова дня. Не толькі ў мяне. Згублена палова дня ў шэрага спецыялістаў, у дзяржаўных служачых. А вынік? Вынік аніякі. Няўжо арганізатарам гэтага, так званага абмеркавання, адразу не было зразумела, што абмяркоўвацца будзе чарговы неадэкват, заснаваны на амбіцыях і жаданні трошку адшчыкнуць ад дзяржаўнага бюджэта, калі раптам нешта будзе вылучана на рэалізацыю прапаноў.

А калі самі арганізатары атрымалі матэрылы на рукі толькі ў дзень абмеркавання, калі самі не ведалі сутнасць праблемы, то дзеля чаго столькі людзей яны ў адным месцы сабралі? Адназначна зараз скажу - больш ні адно падобнае мерапрыемста ад Беларускага фонда культуры, ні адно мерапрыемства падобнага плану, ініцыяанае Беларускім аддзяленнем ІКАМОС, наведваць не буду. Часу шкада. А на пасяджэнні Грамадскай назіральнай камісіі буду хадзіць, калі папярэдне матэрыялы высылаць будуць.

.
07.10.15 23:12



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч