Капліца Дуніных-Слепсцяў у Віцебску. Перспектывы і магчымасці.


Капліца на здымку сяр. 20 ст.

18 і 19 лістапада адбыўся выезд прадстаўнікоў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў Віцебск па пытанні захавання і рэстаўрацыі капліцы-пахавальні Дуніных-Слепсцяў сяр. 19 ст., якая знаходзіцца на тэрыторыі батанічнага саду Віцебскага дзяржаўнага унівесітэту.

Як павдамлялася раней, грамадскае аб’яднанне пісьмова звярталася ў мясцовыя выканаўчыя органы і да кіраўніцтва універсітэта з прапановамі па захаванні і аднаўлення гістарычнага будынка, які, на жаль, не мае статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У межах дадзеных прапаноў і адбыўся працоўны выезд, пад час якога праведзены натурныя вышуканні на аб’екце, адбылася сустрэча прадстаўнікоў Таварыства з кіраўніцтвам універсітэта з удзелам прадстаўнікоў аблвыканкама і гарвыканкама.

На сустрэчы абмеркаваны праблемы захавання, рэстўрацыі і функцыянальнага прызначэння былой капліцы, дасягнута дамоўленасць аб каардынацыі дзеяняў у названым накірунку і перспектыўныя накірункі супрацы па рэгенерацыі гістарычнага будынка, які ў будучым можа стаць адным з прыцягальных гісторыка-культурных аб’ектаў Віцебска.

На вялікі жаль, нягледзячы на жаданне прадстаўнікоў Таварыства і праведзеную падрыхтоўчую працу, так і не адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Віцебскай дыяцэзіі рыма-каталіцкага касцёлу.

Галоўны фасад капліцы

Бакавы фасад каліцы

Крыпта капліцы

Абмерачныя кракі

Месцаразмяшчэнне капліцы на плане Віцебска 1941 г.



http://pomniki.budzma.org/news/kaplica-duninykh-slyepscyaw-u-vicyebsku-pyerspyektyvy-i-mahchymasci

.
20.11.15 21:31



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч