Крывадушша ад "зялёных".

У працяг тэмы па вайне з пабудовай касцёла ў Мінску. Гэтая праблема два месяцы таму выходзіла на медыйныя прасторы. Зараз з'явілася электроная петыцыя, якую Таццяна Новікава, адна з актывістак "зялёнага" грамадскага руху,  называе ні многа ні мала, як пошукам кампрамісу па пытанню будаўніцтва касцёла ў незабудаваным квартале ў Сельхозпасёлку.
Самае цікаве, што петыцыя па сутнасці не дакмент з выкладзенымі аб'ектыўнымі аргументамі, а поўная фальсіфікацыя, заснаваная на нарматыўных прававых ды тэхнічных і горадабудаўнічых дакументах, якія даўно ўжо не дзейнічаюць.

Спасылаюцца на генплан 2003 г., а магі б лёгка саслацца на генплан 1946, чаго так не зрабілі, нават не ведаю. Я ўвогуле б на іх месцы спасылаўся б на нацысцкі генплан 1942 года. Гэта жарты, але для даведкі - зараз дзейнічае генплан, зацверджаны ў 2010-м г. Спасылаюцца на палажэнне аб грамадскім абмеркаванні, якое зацверджана ў 2006-м г. Мінгарвыканкамам, хаця з 2011-га ўжо дзейнічае палажэнне, зацверджаае Саўмінам, у якое ўнесены змены і дапаўненні ў 2014-м г. Не буду далей аналізаваць, бо і адной фальсіфікацыі, аднаго дробнага падману хапае, каб не звяртаць увагі на увесь дакумент.

І гэтая, прабачце мяне, ахінея, там дзе пастаўлена мэта аб тым, каб забраць зямельны ўчастак, крывадушна называецца пошукам кампрамісу. У каго ёсць сумленне ды здаровы сэнс, не ўдзельнічайце ў гэтых гульнях, не падпісваеце гэтую петыцыю.

Спецыяльна не даю спасылку на саму петыцыю. Не хачу нават ускосна рэкламаваць гэтую брудную гульню.

Ну і на заканчэнне,  ў працяг тэмы. Памятую так званыя змаганні супраць узвядзення гасцініцы "Пекін". Матывацыя мясцовых жыхароў была вельмі простая. Агучваю гэта, таму што менавіта ў гэты час з невялічкім актывам з унікальнага горадабудаўнічага ансамбля на рагу Чырвонаармейскай і Першамайскай пачалі працаваць па перспектывах надання статуса помніка дадзенаму ансамблю, ды і добрыя сябры на Лодачнай жывуць.

Так вось, жыхары навакольных дамоў ваяваць гатовы былі супраць "Пекіна" па вельмі простай прычыне. На тэрыторыі перспектыўнай будаўнічай пляцоўкі яны мелі незаконыя гароды - гуркі там, цыбулька, кроп ды іншая лабуда. У некаторых нават куратнічкі стаялі.

Але ж мяне найбольш уразілі некаторыя нашыя грамадскія актывісты. Менавіта тыя, якія адным з найлепшых перыядаў лічаць акупацыйны з 1941 па 1944 годы, а партызан савецкіх называюць не інакш, як злачынцамі. Так шмат з іх, з гэтых актывістаў, у сваіх гнеўных каментарах у якасці аргументу супраць будаўніцтва агучвалі, што на перспектыўнай пляцоўцы "Пекіна" калісці быў іпадром, на якім адбыўся партызанскі парад пасля вызвалення Мінска.



22.07.16 23:04



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч