Падтрымайма ініцыятыву!


19 студзеня 2017 г. ў газеце “Беларусь сегодня” быў апублікаваны артыкул «Ля Чырвонага касцёла» пра легендарнага чалавека – Эдварда Вайніловіча, які шчыра любіў Мінск і нашу зямлю, які шмат зрабіў для яе росквіту, і які на доўгія гады быў незаслужана забытым. Не ўсе ведаюць, што велічны Касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) – адзін з сімвалаў горада – пабудаваў у свой час менавіта Вайніловіч, што на пасадзе маршалка шляхты Мінскай губерні Эдвард Вайніловіч усе сілы аддаваў эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю Міншчыны.. Публікацыя стала зваротам да Мінгарвыканкама аб увекавечванні імя Эдварда Вайніловіча на плошчы (скверы) каля Чырвонага касцёла.

Але супраць дадзенай ініцыятывы кансалідавана выступілі прадстаўнікі нэабальшавіцкіх і чарнасоценных арганізацый. Пад валам іх зваротаў Мінгарвыканкам вынес ініцыятыву рэдакцыі “Беларусь сегодня” на грамадскае абмеркаванне, якое будзе цягнуцця да канца наступнага тыдня. Вельмі важная нашая падтрымка дадзенай ініцыятывы, інакш супраціўнікам удасца яе заблакаваць, як у свой час была заблакавана ініцыятыва па перайменаванні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча.

Таму Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падтрымала ініцыятыву і заклікае ўсіх неабыякавых да нашай гісторыі, да нашай культуры, звяртацца ў Мінгарвыканкам з прапановамі ў падтрымку ініцыятывы рэдакцыі газеты. Звяртацца можна, як у пісьмовым выглядзе на адрас - Мінгарвыканкам, 220050, пр-т. Незалежнасці, 8, г. Мінск, ці ў электронным выглядзе на старонцы для электронных зваротаў Мінгарвыканкама па спасылцы http://minsk.gov.by/ru/feedback/10/, ці па электроннаму адрасу [email protected]

Ніжэй прыводзіцца прыкладны тэкст зварота.

Старшыні Мінгарвыканкама А.В.Шорцу
Імя, імя па бацьку, прозвішча заяўніка.
Хатні адрас па месцы рэгістрацыі, тэлефон.
Электронны адрас ў выпадку электроннага зварота

Шаноўны Андрэй Віктаравіч!

19 студзеня 2017 г. ў газеце “Беларусь сегодня” быў апублікаваны артыкул «Ля Чырвонага касцёла» пра легендарнага чалавека – Эдварда Вайніловіча, які шчыра любіў Мінск і нашу зямлю, які шмат зрабіў для яе росквіту, і які на доўгія гады быў незаслужана забытым. Не ўсе ведаюць, што велічны Касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) – адзін з сімвалаў горада – пабудаваў у свой час менавіта Вайніловіч, што на пасадзе маршалка шляхты Мінскай губерні Эдвард Вайніловіч усе сілы аддаваў эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю Міншчыны.. Публікацыя стала зваротам да Мінгарвыканкама аб увекавечванні імя Эдварда Вайніловіча на плошчы (скверы) каля Чырвонага касцёла.

Я падтрымліваю ініцыятыву газеты і хадайнічаю аб наданні плошчы (скверу), якая размяшчаецца паміж Касцёлам Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) і будынкам Музея гісторыі беларускага кіно, імя Эдварда Вайніловіча з наступным усталяваннем на гэтым месцы памятнага знака.

З павагай і надзеяй на падтрымку,

Дата Подпіс


Просім далучыцца і да калектыўнага электроннага звароту, які можна падпісаць па спасылцы http://zvarot.by/ru/nazovem-skver-u-krasnogo-kostela-v-chest-edvarda-vajnilovicha/ 



.
14.06.17 13:09



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч