Чарговыя проіскі "крывавага рэжыму"

Прачытаў вось толькі зацемку на сайце "Свабоды", што столінскія раённыя ўлады не хочуць даваць статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці адной з мясцінаў, звязаных з паўстаннем 1863 г. http://www.svaboda.org/content/stolin-pomnik-ab-paustanni-status-kastounasci/24822484.html.



Самае цікавае, што адпаведна Закону Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусь" мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы не маюць права вырашаць такое пытанне. Гэта кампетэнцыя Савета Міністраў, і ўнясенне ў Дзяржс
піс урад робіць на падставе станоўчага заключэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Прапановы па наданню статуса робяцца адпаведна ўсталяванай шэрагам нарматыўна-прававых актаў форме і перадаюцца ў Мінкульт.

Так што, зноўку "крывавы рэжым" вінаваты, ці ўласнае раздалбайства?
.
14.01.13 11:53



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч