Ці гэта не сабатаж?

Штосці наш Мінкульт зусім працаваць апошнім часам дзіўна пачаў. Не толькі ў галіне практыкі ўзгадненняў прац на помніках,  што прыводзіць да неадэкватных вынікаў, часам нават да ганебных, але нават у выкананні элементарных нормаў па працы з дакументамі. За бягучы  2012 год  Таварыства падала пяць прапаноў на наданне аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Першая прапанова пайшла ў пачатку года, другая – амаль два месяцы таму. І з боку Мінкульта – элементарны сабатаж. Прапановы не разглядаюцца. Пра прычыны можна толькі меркаваць ды здагадвацца. Ніколі не было такіх праяваў у ранейшым. Толькі пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі яго падначаленыя  сталі дазваляць сабе ігнараванне нарматыўна-прававых дакументаў, усталяваных заканадаўствам працэдур і нават адкрыты падман у афіцыйнай перапісцы. Для нас вельмі важны разгляд прапаноў, якія намі накіраваны. Гэта вельмі цікавыя, а часам нават знакавыя аб’екты. Таму вымушаны мы звярнуцца да кіраўніка ўраду с просьбай асабіста ўмяшацца ў мінкультаўскія працэсы і забяспечыць разгляд нашых прапаноў у самы бліжэйшы час. І ў дадатак – прыцягнуць міністра П.Латушку да дысцыплінарнай адказнасці, бо хто іншы, як ні кіраўнік  органу дзяржкіравання нясе адказнасць за нармальную і сістэмную працу падраздзяленняў і супрацоўнікаў дадзенага органу. .
18.06.12 0:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Антон Астаповіч