Можа і Кенэдзі яны забілі?

Распачатае судзілішча над хлопцамі, якія нібыта здзейснілі тэракт у менскім метро нагадвае драму ў тэатры абсурда. Вялізная заля для гледачоў. Сцэна для "правасуддзя". Краты для "галоўных герояў". Атачэнне ў чорнай вопратцы. Маладых людзей заводзяць у залю з закручанымі рукамі, каб паказаць прысутным моц "правасуддзя". Дзеянне пачынаецца... І ўжо ў першым акце "галоўныя героі" (хутчэй за ўсё з падачы "кулуаршчыкаў") раскрываюць карты ўсёй пастаноўкі...

"...і 2000 год, і 2002, і 2005, і 2008, і 2011 таксама мы..."

– А Кенэдзі вы забілі?

– Не, нас тады яшчэ не было.

Вісякі больш не вісяць. Адказы на пытанні ёсць. Толькі вось хто верыць у шчырасць гэтага тэатра? "Сцэнарысты" падкачалі... Нават пацярпелыя выказваюцца за перагляд справы, робяць незручныя хадатайніцтвы... Адказаў на іх пытанні няма. Ёсць сцэнар, які павінен быць выкананы. Спадзяюся, што развязка сцэнара будзе менш прадказальнай... і хлопцы будуць жыць, каб пасля распавесці праўду.
15.09.11 22:57



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Кирилл Атаманчик