Муамар

Кадафі забіты. Яго труп зневажаюць выстаўляючы ў лядоўні на ўсеагульны паказ. Сотні лівійцаў хочуць сфатграфавацца з забітым "сабакам". Мая суб'ектыўная думка – гэта дзікунства, але... Такое выхаванне плямёнаў Лівіі. Пазіцыя "нармальнасці" тут не працуе, бо мы глядзім на гэта са сваёй званіцы. Кадафі заплаціў за свае злачынствы жыццём. Да яго пытанняў больш няма. Але, па мне, дык трэба было яго судзіць, як Мубарака.

Цяпер узнікае іншае пытанне: як нармалізаваць сітуацыю ў Лівіі? Ці здолее новы ўрад рэфармаваць Лівію? Як па мне, дык наўрацці.

P.S.

Лукашэнка скончыць дрэнна (бо ўсе дыктатары дрэнна сканчаюць), але не так. І дзякуй Богу!
22.10.11 16:16



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Кирилл Атаманчик