Размова з Андрюсам Мамантовасам пра Беларусь

Працягваю размаўляць з выбітнымі літоўцамі пра сітуацыю ў Беларусі. На гэты раз мой суразмоўца напэўна самы знакаміты літоўскі музыка, а таксама прадусар ды яшчэ і актор, Андрюс Мамантовас. Не ведаю ці ёсць сёння такая постаць у беларусаў, як Мамантовас у літоўцаў (можа быць гэта быў бы Вольскі, калі б ён быў у мэйнстрыме і яго без праблем паказвалі б па TV. Можа быць Міхалок?), але гэта вельмі аўтарытэтная асоба і, што мне больш за ўсё імпануе, Андрюс вельмі ўзважаны чалавек. Я заўжды верыў у тое, што праз музыку і мастацтва можна шмат сказаць і шмат данесці. Для людзей словы палітыкаў - гэта словы палітыкаў. Палітыкі заўжды намагаюцца казаць тое, што хоча чуць пэўны электарат. Творчыя асобы таму і з'яўляюцца цікавымі, таму што іх думкі часам могуць досыць адрознівацца ад палітыкаў... Карацей, глядзіце самі smile:)
Загрузка плеера
.
24.04.12 21:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Кирилл Атаманчик