Бездань ці тупік?

Існы ў Беларусі аўтарытарны рэжым пабудаваў такую ж аўтарытарную неэфектыўную эканоміку, якая цалкам і поўнасцю залежыць ад вонкавых уліванняў. У гэтых умовах апазіцыя павінна прапанаваць народу годную альтэрнатыву і артыкуляваць найперш эканамічныя праблемы.

Сёння людзей хвалююць найперш эканамічныя праблемы, але ў эканамічных праблемах большасць актывістаў тытульнай апазіцыі бездапаможная. Таму апазіцыя не мае шанцаў на гэтых выбарах, як і на любых іншых, бо ёй няма чаго прапанаваць людзям.

Апазіцыя вельмі шмат гаворыць пра рынак і рэформы. Іншая рэч, што прадэманстраваць сваю здольнасць праводзіць рэформы і будаваць эфектыўную рыначную эканоміку большасць апазіцыйных актывістаў не ў стане. Дастаткова пачытаць эканамічныя праграмы ды іншыя дакументы беларускіх партыяў. З праўладнымі арганізацыямі ўсё ясна – іх ідэалагічная зашоранасць бачная няўзброеным вокам. Але і іх апаненты не нашмат лепшыя».

На першы погляд у дакументах апазіцыі ўсё правільна, але, калі прыгледзецца, можна знайсці мноства супярэчнасцяў і нестыковак. Але ж рыначная эканоміка, патрабуе ясных і празрыстых фармулёвак. Усялякія супярэчнасці і ва ўмовах рынку непазбежна прывядуць да злоўжыванняў і пераразмеркавання ўласнасці на карысць нешматлікіх без павышэння эфектыўнасці эканомікі. Прычым іронія заключаецца ў тым, што пладамі зменаў паводле сцэнару апазіцыі пакарыстаюцца зусім не барацьбіты з рэжымам, а найперш дзялкі, набліжаныя да цяперашняй улады.

Натурально, што існы ў Беларусі рэжым непазбежна вядзе эканоміку ў бездань, апазіцыя ж у якасці альтэрнатывы прапаноўвае тупік. Зразумела, што выбарнік не верыць ні тым, ні гэтым і спрабуе проста выжыць, не ўнікаючы ў высокія матэрыі. У такіх умовах агітаваць насельніцтва за байкот выбараў або за барацьбу за сумленныя выбары цалкам дарэмна, таму намаганні апазіцыі не прывядуць да якіх-небудзь сур'ёзных зменаў.


.
03.09.15 10:06



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Сергей Балыкин