Кнігі Аляксандра Тамковіча – у Варшаве

25 студзеня 2012 года ў 18.00 Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прэзентацыю 2 кніг Аляксандра Тамковіча. Адна з кнігаў "Супраць плыні"прысвечана Плошчы-2010, а другая "Без палітыкі" распавядае аб невядомых захапленнях і хобі вядомых апазіцыйных палітыкаў. Героі кнігі "Супраць плыні" – удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя па крымінальных абвінавачаннях, частка якіх да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, частка – ужо на свабодзе. Яны розныя – дасьведчаныя паэт Уладзімір Някляеў, прафесар Анатоль Паўлаў, палітык Мікалай Статкевіч, зусім юныя Фёдар Мірзаянаў, Мікіта Ліхавід і загартаваныя ў жорсткіх ідэйных баях Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец. Іх усіх аб'яднала вера ў справядлівасць, любоў да Бацькаўшчыны, гатоўнасць змагацца за праўду і справядлівасць. "Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую "беларускую памяркоўнасць" і "стабільнасць", якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні", – гаворыцца ў анатацыі да яе.
Шчыра запрашаем!
http://belhouse.org
19.01.12 15:24



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Змiцер Бародка