Віншаваньне з Днём чэкіста. Бойцеся!

19 сьнежня - гадавіна разгона Плошчы ў 2010 годзе. А на наступны дзень, 20 сьнежня, постсавецкія спэцслужбісты адзначаюць "Дзень чэкіста" - гадавіну ўтварэньня ВЧК, бальшавісцкага карнага воргана, вядомага таксама пад сваімі больш позьнімі назвамі НКВД і КГБ. Гэта была найбольш крывавая тайная паліцыя 20 стагодзьдзя, адказная за забойства мільёнаў бязьвінных людзей. НКВД-КГБ па ўсім далёка пераўзыйшло расейскую царскую “охранку”, ягоныя мэтады пераймалі такія сумнавядомыя арганізацыі, як Gestapo, Stasi і Securitate.


Але Gestapo ня выратавала Гітлера, Securitate ня выратавала Чаўшэску, а КГБ ня выратаваў СССР. Так што і ўвесь гэты куст сучасных спэцслужбаў, якія адзначаюць "прафэсійнае сьвята" ў дзень стварэньня злачыннай тэрарыстычнай арганізацыі, у рэшце рэшт ня здолее выратаваць дыктатарскі рэжым у Беларусі.

І пасьля аднаўленьня канстытуцыйнага дэмакратычнага ладу ў Беларусі будуць абавязкова праведзеныя рассьледваньні і судовыя працэсы над былымі спэцслужбістамі, амапаўцамі, правакатарамі, судзьдзямі, прапагандыстамі, членамі выбарчых камісій і гэтак далей. Гэтых людзей будуць адлаўліваць па краінах блізкага і далёкага замежжа.


Бо калі рэальныя і сур’ёзныя злачынствы, рэальныя парушэньні закона і Канстытуцыі застануцца непакаранымі - пра якую пабудову прававой дзяржавы можна разважаць?


Таму,



  • Тыя, хто нясе адказнасьць за фальсыфікацыю выбараў у органы дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь;



  • Тыя, хто супрацьзаконна выганяе людзей з працы і з вучобы за іхную грамадзка-палітычную актыўнасьць;



  • Тыя, хто сьвядома хлусіць нам з экрану БТ, сайта БелТА і старонак розных “советских белоруссий”;



  • Штатныя супрацоўнікі КДБ, ААЦ, МУС і астатніх спэцслужбаў, якія выконваюць злачынныя і антыканстытуцыйныя загады - праслухоўваюць палітычных актывістаў, разганяюць мірныя акцыі пратэста, трымаюць пад арыштам і катуюць палітычных вязьняў;



  • І асабліва тыя, хто пад маскай "незалежных журналістаў", "палітычных аналітыкаў" і "апазыцыйных палітыкаў" займаюцца ня так ужо і добра прыхаваным лябізмам інтарэсаў рэжыма на Захадзе, інфарматарствам, правакацыямі і прорэжымнай прапагандай;


Бойцеся.


Бойцеся, бо вы ня проста дзейнічаеце супраць інтарэсаў Беларусі. Вы несяце адказнасьць за парушэньні канкрэтных артыкулаў дзеючага Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а ў некаторых выпадках - і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Бойцеся, бо ў 21 стагодзьдзі вашыя асабістыя справы хутчэй за ўсё вядуцца ў электронным выглядзе. Гэта значыць, што іх не атрымаецца спаліць у вырашальны момант. Вы ніколі не даведаецеся, ці не скапіяваў нехта вашую папку сабе "проста на ўсялякі выпадак". Ці не ўсплыве інфармацыя пра вашыя даносы, ці не ўсплывуць вашыя справаздачы, стэнаграмы і аўдыёзапісы вашых сустрэчаў з куратарамі хай нават праз дзесяць-дваццаць гадоў пасьля падзеньня рэжыму. А яны абавязкова ўсплывуць. І ў многіх выпадках змогуць як мінімум зьнішчыць вашую публічную рэпутацыю, а нярэдка - быць прыагульненымі да канкрэтных крымінальных справаў супраць такіх, як вы. Таму гэты страх няхай перасьледуе вас да самага вашага ганебнага канца.


Бойцеся, бо на небе, мяркуючы па ўсім, ёсьць Бог, і ён усё бачыць.



Заснавальнік галоўнай гітлераўскай спэцслужбы Gestapo Германн Гёрынг на лаве падсудных падчас "Нюрнбэрскага працэсу".

20.12.13 13:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц