«Гарадзеншчына, Ліда, Наваградчына - часова Беларусь»

Польская грамадзкасьць у Беларусі і нацыяналістычныя колы ў самой Польшчы занепакоеныя тым, што Вэраніку Сэбасьцяновіч, вэтэранку АК зь Беларусі, лукашэнкаўскія ўлады зноў цягаюць па судах. Гэтым разам актывістку абвінавачваюць у кантрабандзе харчаваньня з Польшчы - яна атрымала адтуль дапамогу для іншых былых удзельнікаў АК.


Але крытыкаваць Сэбасьцяновіч трэба не за няправільнае афарменьне польскай матэрыяльнай дапамогі, а за нешта іншае.

У артыкуле, зь якога я даведаўся пра гэтую навіну, ёсьць маленькае відэаінтэрвію з Сэбасьцяновіч. У самым пачатку відэа - вось такая цытата: «Мы прыехалі з Гарадзеншчыны, Ліды, Наваградчыны - зямель Польскай Рэспублікі, часова Беларусі» (курсіў мой - АЧ).



Я паважаю ўзрост і цяжкое ваеннае і лягернае мінулае Вэранікі Сэбасьцяновіч.

Але каму як, а вось мне няма розьніцы паміж расейскімі чарнасоценцамі-заходнерусамі і польскімі шавіністамі, адной зь якіх сабе прадэманстравала Сэбасьцяновіч.

Адным «ісконная Русь», другім - «земе Жэчыпосполітэй Польскі», і ўсе яны - людзі яўна варожа настроеныя да Беларусі.

У сучаснай Беларусі вы ня будзеце мець праблемаў за публічную дэманстрацыю чырвона-белага польскага сьцяга. Але вы будзеце мець іх за публічную дэманстрацыю беларускага бел-чырвона-белага сьцяга. Такая вось сумная гісторыя.

05.06.14 12:24



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц