Антыбеларуская прапаганда ў крамлёўскіх СМІ: "аранжавы" ўзровень трывогі

Мяркуючы па пэрыядычнасьці прапагандысцкіх публікацый пра Беларусь у крамлёўскіх СМІ і блогах, мы можам падвышаць умоўны ўзровень трывогі з "жоўтага" да "аранжавага".

Пры даляры па амаль 60 рублёў і нафце па амаль 60 даляраў наркатычны эфэкт ад анэксіі Крыма будзе здувацца вельмі хутка, і расейскаму грамадзтву хутка спатрэбіцца новая доза. Агрэсію супраць Прыбалтыкі Крэмль сабе дазволіць ня можа, бо гэта НАТО. Супраць Казахстану - таксама, бо распалохаюць усю Цэнтральную Азію, раззлуюць ісьлямістаў і амэрыканцаў.

Застаецца толькі ізаляваная, безабаронная, мала каму ў сьвеце вядомая, нікому не цікавая і нікому не патрэбная Беларусь. Бедная жабрацкая “Белоруссия”, дзе каварныя літвіны і недобрасумленная мясцовая эліта рыхтуюць чарговы Майдан на грошы амэрыканскіх спэцслужбаў і Ротшыльдаў, і якую таму "нельзя прозевать".

Вось піша крамлёўскі блогер, які быў першапачаткова створаны ў супрацьвагу актывістам-аўтамабілістам з "Таварыства сініх вядзерцаў" і чые білборды маскоўскія ўлады разьвешваюць па ўсім горадзе. То бок гэты тып на 100% працуе на Крэмль і рэтрансьлюе тое, што трэба Крамлю:

Цитата
Сразу скажу, что я не навязываю свою точку зрения, но говорить о ней буду откровенно. Считал и считаю Белоруссию нашей землей, во всех смыслах. И мне безумно обидно, что после распада СССР мы разделились друг с другом, еще смешнее, что аж с 1996 года мы строим союзное государство. Строим, строим, но, черт, уже скоро как 20 лет, а все никак не построим. Европейский союз за это время в два раза разросся, а мы между собой договориться не можем.

Цитата
Так вот, ничто так пагубно и губительно не влияет на умы элиты - как независимость. Это всегда деньги, власть, всегда тщеславие, поэтому никто эту независимость отдавать и не хочет. Лукашенко уже 20 лет играется с 3-мя российскими президентами в эту игру, и никто его пока не переиграл.

Я считаю Белоруссию в целом, Минск, Брест, Гомель, в частности - русскими. По духу, по культуре, истории и языку. И мне безумно обидно, что мы опять разделены, вместо того чтобы созидать совместно (хотя тут у нас есть огромный прогресс в отличие от той же Украины). Всегда выступаю за "единую и неделимую" в рамках разумных границ (для тех, кто в теме).

И чем дольше мы будем независимы друг от друга, тем быстрее будут подрастать поколения людей, которые и не мыслят уже по-другому, нежели как жить в "независимых" странах.

Нядаўна падключыўся Юрый Царык. Мне здавалася, што ён усё ж афіліяваны з рэжымам Лукашэнкі, а ён-та, аказваецца, крамлёвец і антыдзяржаўнік:
Цитата
белорусские власти, белорусские элиты и белорусское общество за последние несколько месяцев совершают все те ошибки, которые привели к катастрофе Украину. Культурно-информационная национализация, антироссийская публичная волна, но самое главное – лихорадочная попытка защитить свои выгоды в интеграционном образовании, а не осмыслить новую ситуацию.

Фігура Аверьянова-Мінскага з "Спутніка і Погрома" многім ужо вядомая - можаце пагугліць.

Вось учорашнее Рен-ТВ (другарадны жаўтаваты тэлеканал): http://www.belaruspartisan.org/politic/290037/

А вось сёньняшняя крамлёўская Газета.ру:
Цитата
белорусские националисты не просто вышли из «политического гетто», в котором пребывали с конца 1990-х, но и стали влиятельной политической силой. Сегодня на «патриотически-националистическом» поле вынужден играть и Александр Лукашенко.


Гэта пакуль яшчэ "аранжавы" ўзровень трывогі. "Чырвоны" будзе калі пра паўзучую беларусізацыю і пагрозу Белмайдана пачнуць распавядаць па ОРТ і НТВ, цэнтральных і найбольш масавых тэлеканалах. Да гэтага, мяркуючы па ўсім, засталося зусім нядоўга.

.
22.12.14 0:51



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц