Пра "нянавісьць да суседзяў"

wpolityce.pl
wpolityce.pl

Варта толькі зьвярнуць увагу на тое, як член кіраўніцтва "Зьвяза Палякаў на Беларусі" Сэбасьцяновіч хоча вяртаньня Заходняй Беларусі пад кантроль Польшчы і як польскія афіцыйныя асобы ўдзельнічаюць ва ўшанаваньні памяці забойцы беларусаў Рамуальда Райса - і ты ўжо, аказваецца, распальваеш "нянавісьць да суседзяў".




Тым часам, імём "ваяўнічага нацыяналіста Чайчыца" польскія мамкі цяпер палохаюць сваіх польскіх дзетак:

"Spotykam się i z takimi ludźmi jak Czajczyc, którzy są nastawieni negatywnie do Polskości – dostrzegając w tym jakieś zagrożenie. Oni stwarzają mit wojowniczego nacjonalizmu, a nam potrzebny jest zdrowy nacjonalizm – czyli nie nienawiść do sąsiadów, ale szacunek do tego, co swoje", кажа гісторык Ігар Мельнікаў у інтэрвію сайту “Белсата”.

Але карціна такая: варта было толькі зьвярнуць увагу на тое, як член кіраўніцтва "Зьвяза Палякаў на Беларусі" Сэбасьцяновіч хоча вяртаньня Заходняй Беларусі пад кантроль Польшчы і як польскія афіцыйныя асобы ўдзельнічаюць ва ўшанаваньні памяці забойцы беларусаў Рамуальда Райса - і ты ўжо распальваеш "nienawiść do sąsiadów".

Прычым у вачох ня толькі радыкальных польскіх нацыяналістаў, але і нашых беларускіх людзей, якія па незразумелай мне прычыне робяць усё, абы не крытыкаваць хоць каго з палякаў - нават у выпадках, дзе патрэба крытычнай рэакцыі відавочная.

Што ж, дэталёва "напішам у Спортлото", а заадно яшчэ раз узгадаем, хто такая Вэраніка Сэбасьцяновіч і хто такі Рамуальд Райс:



Паважаная рэдакцыя сайту belsat.eu,

У публікацыі ад 18.03.2015 (абноўлена 19.03.2015) пад загалоўкам “Dr Ihar Melnikau: Polski we wrześniu 1939 r. broniło 70 tys. Białorusinów” (адрас: http://belsat.eu/pl/artykuly/dr-ihar-melinikau-polske-we-wrzesniu-1939-r-bronilo-70-tys-bialorusinow/ ) сустракаецца наступная згадка пра маю пэрсону:

“potykam się i z  takimi ludźmi jak Czajczyc, którzy są nastawieni negatywnie do Polskości – dostrzegając  w tym jakieś zagrożenie. Oni stwarzają mit wojowniczego nacjonalizmu, a nam potrzebny jest zdrowy nacjonalizm – czyli nie nienawiść do  sąsiadów, ale szacunek do tego, co swoje.”

Такім чынам, у дачыненьні да мяне робяцца наступныя неабгрунтаваныя сцьверджаньні:

1) Нібыта я нэгатыўна настроены ў дачыненьні да польскасьці (“są nastawieni negatywnie do Polskości”)

2) Нібыта я ствараю міт ваяўнічага нацыяналізму (“stwarzają mit wojowniczego nacjonalizmu”)

3) Нібыта я адчуваю або прапагандую нянавісьць да суседзяў (“nienawiść do  sąsiadów”)


Гэтыя сцьверджаньні абсалютна і цалкам не адпавядаюць рэчаіснасьці і ня могуць быць пацьверджаныя ніякімі маімі публічнымі заявамі або публікацыямі.

Я пазытыўна стаўлюся да Польшчы і палякаў, не зьяўляюся нацыяналістам і ня маю нянавісьці ні да аднаго народу або краіны. Больш за тое, я лічу польскую мову і польскую “крэсовую” культуру неад’емным і важным складнікам культуры і спадчыны Беларусі, пра што пісаў, напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=76581.

Сцьверджаньні ў згаданай публікацыі мяне дыскрэдытуюць і абражаюць, і я прашу адпаведным чынам паправіць тэкст публікацыі на сайце.

Мае публікацыі, на якія спасылаецца інтэрвію, былі зьвязаныя ў першую чаргу з наступным:

1. З крытыкай таго, што

а) член кіраўніцтва “Зьвяза Палякаў на Беларусі”, грамадзянка Беларусі Вэраніка Сэбасьцяновіч, дазволіла сабе грэблівую публічную заяву адносна дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Рэспублікі Беларусь, а менавіта на характарыстыку тэрыторыі заходняй часткі Рэспублікі Беларусь як, літаральна, “часова Беларусі” (“tymczasowo Białoruś”).

б) крытыкай таго, што гэты факт, на маю думку, не сутыкаецца з адпаведнай крытычнай рэакцыяй з боку беларусаў Польшчы


2. З крытыкай таго, што

а) польскія афіцыйныя асобы ўдзельнічаюць ва ўшанаваньні памяці ўдзельнікаў узброеных бандаў пад камандаваньнем Рамуальда Райса, якія нясуць адказнасьць за этнічныя чысткі і забойствы беларусаў у Падляшшы ў час пасьля Другой Сусьветнай Вайны, факт чаго афіцыйна пацьверджаны польскім судом, і

б) зноў жа крытыкай таго, што гэты факт, на маю думку, ня мае належнае ўвагі з боку беларусаў Польшчы


Ані пункт 1., ані пункт 2. вышэй, на маё цьвёрдае перакананьне, немагчыма разглядаць у якасьці майго нібыта “нэгатыўнага стаўленьня да польскасьці” або “ваяўнічага нацыяналізму” або “нянавісьці да суседзяў” (палякаў).

Больш за тое, на мой погляд, мае публікацыі наадварот прадстаўляюць сабой рэакцыю на:

1) Ваяўнічы нацыяналізм Вэранікі Сэбасьцяновіч і талерантнае стаўленьне да яго з боку беларусаў Польшчы,

2) Талеранцыю (магчыма, празь недастатковую праінфармаванасьць) з боку польскіх афіцыйных асобаў і беларусаў Польшчы да агрэсіўных нацыяналістаў з банды Рамуальда Райса, якая займалася забойствамі беларусаў.

Я перакананы, што мы, беларусы, маем права і нават абавязаныя рэагаваць на дзеяньні і заявы з боку асобных агрэсіўна да нас настроеных маргінальных дзеячоў кшталту В. Сэбасьцяновіч альбо на ўшанаваньне членаў банды Райса афіцыйнымі асобамі суседняй дзяржавы. Гэта тычыцца падобных зьяваў як з Польшчы, так і з Расеі, Украіны ці любых іншых краінаў. Больш за тое, я лічу, што з боку беларускай грамадзкай арганізацыі “Зьвяз Палякаў на Беларусі” было б натуральным публічна адмежавацца ад скандальных антыбеларускіх заяваў Вэранікі Сэбасьцяновіч.

І ў любым выпадку, я лічу рашуча непрымальным і абразьлівым называць рэакцыю на агрэсіўныя заявы Сэбасьцяновіч ці на ўшанаваньне членаў банды Райса праявамі “ваяўнічага нацыяналізму” альбо “нянавісьці да палякаў”.

Буду ўдзячны за ваш адказ. Таксама зьвяртаю ўвагу, што тэкст гэтага ліста я дазволю сабе апублікаваць.


з павагаю,

Алесь Чайчыц

P.S. ужо пасьля напісаньня гэтага ліста я высьветліў, што публікацыя была таксама перакладзеная на беларускую мову:

http://www.belsat.eu/be/articles/yak-70-tysyach-belarusa-abaranyala-polshchu/ />
На жаль, беларускамоўная вэрсія таксама зьмяшчае абразьлівыя сцьверджаньні пра мяне, згаданыя вышэй..
19.03.15 13:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц