Рада БНР апублікавала Гадавік за 2012, 2013 і 2014 гг.



Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, найстарэйшы дзеючы беларускі дзяржаўны орган, апублікавала справаздачу аб сваёй працы за 2012, 2013 і 2014 гады.

У пашыраны Гадавік увайшлі прынятыя Радай заявы і дакумэнты, артыкулы прадстаўнікоў Рады БНР, інфармацыя пра асноўныя публічныя мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва і прадстаўнікоў Рады БНР.

У прадмове да Гадавіка Старшыня Рады Івонка Сурвіла адзначыла:

"Цяперашні час абвастрыў пагрозу для незалежнасьці Беларусі. Падзеі, якія з канца 2013 году разгортваюцца ў суседняй і блізкай нам Украіне, сьведчаць пра тое, што цяпер Беларусь як ніколі раней за апошнія амаль 25 гадоў рызыкуе апынуцца ахвярай агрэсіўнага рэваншысцкага рэжыму ў цяперашняй аўтарытарнай Расеі. Праца Рады скіраваная на перадухіленьне гэтае пагрозы."

Таксама яна дадала:

"Рада заўсёды была адкрытаю для ўсіх сілаў у Беларусі і за яе межамі, якія стаяць на пазыцыях дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі, і будзе актыўна працягваць сваю цяперашнюю працу да моманту вяртаньня Беларусі на шлях разьвіцьця ў якасьці незалежнай і дэмакратычнай краіны."

Гадавік даступны онлайн:

http://www.slideshare.net/radabnr/2012-2014-49496197.
17.06.15 12:36



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Алесь Чайчыц