Масква больш не дапаможа — патрэбныя рэформы 16.12.2015 3



Беларуская эканамічная мадэль зь яе разьдзьмутай роляй дзяржавы, усюдыісным дзяржаўным кантролем і татальнай неэфэктыўнасьцю — нежыцьцяздольная. Яна працуе толькі ў цяплічных умовах, калі ёсьць падтрымка з боку Расеі: танныя сыравіна і энэрганосьбіты, крэдыты, працаўладкаваньне для некалькіх соцень тысяч беларускіх гастарбайтараў і гэтак далей. Гэтай падтрымкі ў бліжэйшыя гады ня будзе, таму трэба рэфармаваць эканоміку - і палітыку разам зь ёй.

Читать дальше...

Сваю палітыку павінен зьмяняць Менск, а не Захад 10.09.2015



Пра што трэба памятаць тым, хто крытыкуе Захад за нібы неэфэктыўнасьць ягонай палітыкі супраць Беларусі: у рэшце рэшт, зьмяняць сваю палітыку павінен афіцыйны Менск, а не Захад. Якому Беларусь куды больш абыякавая за нават Украіну з Грузіяй.

Читать дальше...

"Гуманітарная катастрофа" ў былым СССР 30.07.2015 8


У галовах большасьці постсавецкіх людзей , як расейцаў, так і ня толькі іх, утварылася грымучая сумесь вульгарнага матэрыялізму і нацыяналістычнай фантастыкі. Такі багаж выявіўся вялікай небясьпекай для нас і нашых краінаў.


Читать дальше...

Ва Ўкраіне зьявіліся першыя міністры-легіянэры. І гэта выдатна 03.12.2014 10

Цікавая навіна: упершыню ў гісторыі Ўкраіны міністрамі сталі тры грамадзяніна іншых дзяржаваў, якім прэзыдэнт Парашэнка надаў грамадзянства як раз дзеля прызначэньня. Прычым двое зь іх - міністар эканомікі Айварас Абрамовічус і міністар аховы здароўя Аляксандар Квіташкілі - нават не зьяўляюцца этнічнымі ўкраінцамі (праўда, Абрамовічус дваццаць гадоў жыве ва Ўкраіне).

І я лічу, што гэта выдатны прэцэдэнт для нашага рэгіёну і ня толькі для яго.

Читать дальше...
Читать другие новости

Алесь Чайчыц