Рада БНР падпісала дэкларацыю замест Палаты Прадстаўнікоў 01.11.2016 3



Рада БНР прыняла Дэклярацыю памяці і салідарнасьці, прысьвечаную Другой Сусьветнай вайне.

У дэклярацыі асуджаецца Пакт Рыбэнтропа-Молатава, асуджаецца цяперашняя агрэсіўная палітыка Расеі і выказваецца салідарнасьць з народам Украіны, у тым ліку крымскімі татарамі.

Перад гэтым такую дэклярацыю прыняліВярхоўная Рада Ўкраіны і Сэйм Польшчы, у сьнежні яе мае прыняць Сэймас Літоўскай Рэспублікі.

На жаль, не выпадае нават спадзявацца, што да гэтай важнай дэклярацыі далучыўся бы Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь. Афіцыйная Беларусь была і застаецца па-за кантэкстам рэгіянальнага парадку дня - яе як быццам бы не існуе на мапе наўпрост паміж Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі. Гэта адначасова і ганьба, і небясьпека для Беларусі.


***

30 кастрычніка 2016 г.

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Выгнаньні

Kіруючыся
духам салідарнасьці народу Беларусі з народамі Літоўскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшчы і Ўкраіны;

Читать дальше...
Страницы: 1
Читать другие новости

Алесь Чайчыц