Беларуская дыяспара: што яна можа даць Беларусі 02.05.2017 1



Цяперашні свет — гэта вялікая “глабальная вёска”, розныя часткі якой усё шчыльней звязаныя паміж сабой.

Людзі ўсё болей пераязджаюць з краіны ў краіну, але характар міграцыі таксама змяніўся: дзякуючы новым камунікацыйным тэхналогіям чалавек можа пачувацца як дома ў любым месцы свету, дзе ёсць інтэрнэт. Пераезд у іншую краіну перастаў азначаць разрыў з радзімай: можна жыць за тысячу кіламетраў ад роднага горада, але быць у курсе мясцовых навінаў не нашмат горш, чым тыя, хто там застаўся жыць.

Больш за тое, камунікацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі робяць магчымым для краінаў узнавіць кантакты і пачаць працаваць са старой эміграцыяй і яе нашчадкамі — з людзьмі, што захавалі хаця б намінальную памяць пра месца свайго паходжання.

Беларусь не стаіць убаку ад актуальных міграцыйных працэсаў і ніколі не стаяла. Беларусь гістарычна была як краінай эміграцыі (пачынаючы з гвалтоўна пераселеных у сярэднявеччы ў Маскву рамеснікаў-літвінаў), так і прымальніцай мігрантаў (ад крымскіх татараў, габрэяў і расійцаў-старавераў у часы ВКЛ да армян і цэнтральнаазіятаў у савецкі час).

Таму Беларусь — і дзяржава, і грамадства — павінная дзейнічаць у адпаведнасці з выклікамі новага часу, каб найбольш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці, якія ён дае. Магчымасці гэтыя вельмі вялікія.

Читать дальше...

Рада БНР падпісала дэкларацыю замест Палаты Прадстаўнікоў 01.11.2016 3



Рада БНР прыняла Дэклярацыю памяці і салідарнасьці, прысьвечаную Другой Сусьветнай вайне.

У дэклярацыі асуджаецца Пакт Рыбэнтропа-Молатава, асуджаецца цяперашняя агрэсіўная палітыка Расеі і выказваецца салідарнасьць з народам Украіны, у тым ліку крымскімі татарамі.

Перад гэтым такую дэклярацыю прыняліВярхоўная Рада Ўкраіны і Сэйм Польшчы, у сьнежні яе мае прыняць Сэймас Літоўскай Рэспублікі.

На жаль, не выпадае нават спадзявацца, што да гэтай важнай дэклярацыі далучыўся бы Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь. Афіцыйная Беларусь была і застаецца па-за кантэкстам рэгіянальнага парадку дня - яе як быццам бы не існуе на мапе наўпрост паміж Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі. Гэта адначасова і ганьба, і небясьпека для Беларусі.


***

30 кастрычніка 2016 г.

ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЬЦІ

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Выгнаньні

Kіруючыся
духам салідарнасьці народу Беларусі з народамі Літоўскай Рэспублікі, Рэспублікі Польшчы і Ўкраіны;

Читать дальше...

Рада БНР апублікавала Гадавік за 2012, 2013 і 2014 гг. 17.06.2015 3



Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, найстарэйшы дзеючы беларускі дзяржаўны орган, апублікавала справаздачу аб сваёй працы за 2012, 2013 і 2014 гады.

Читать дальше...

Рада БНР права насчёт санкций 18.10.2013 91

Президиум Рады Беларусской Народной Республики выступил с призывом расширить список лукашенковских чиновников, в отношении которых применяются визовые санкции. В частности, предлагается включить в список невъездных всех сотрудников лукашенковского репрессивного аппарата - КГБ, МВД, прокуратуры и прочих. Причём обращение адресовано не только ЕС и США, а также Украине, Египту и Турции - популярным в Беларуси туристическим странам. С чем, по-моему, трудно не согласиться.

Читать дальше...

"Справядлівы свет" супраць Рады БНР: у чым памылка пост-камуністаў 25.11.2012

Я не хачу сказаць, што добры камуніст - гэта абавязкова камуніст, які не займаецца палітыкай і не прэтэндуе на ўладу. Але гэта і не проста камуніст, які адмовіцца ад слова "камуністычная" ў назве партыі (што таксама вялікі крок наперад).

Читать дальше...
Страницы: 1
Читать другие новости

Алесь Чайчыц