ШТО ВЕК НАСТУПНЫ НАМ РЫХТУЕ?

Цягам вось ужо 17 год Праваслаўны атэіст выхоўвае ня толькі Віцю, Дзіму й Міколку, але і двухмільённы корпус беларускае моладзі. Ідэалягічныя наглядчыкі растаўленыя паўсюль: у школах, ПТУ і ўніверах. Але наколькі выніковае гэта выхаваньне для рэжыму й што за прадукт выходзіць з-пад ідэалягічнае кавадлы?

Пры аналізе дадзеных самай уплывовай сацыялягічнай службы Беларусі – НІСЭПД, можна прыйсьці да высновы, што цягам ужо некалькі год першыя моладзевыя групы (18-19 гадоў і 20-24 гады) па сваім сацыялягічным партрэце падобныя больш да сваіх бацькоў (40-49 гадоў і 50-59) чым старэйшых братоў і сясьцёр (25-29 гадоў і 30-39). Так першыя дзьве ўзроставыя групы дэманструюць значна большую ахвоту даць чацьвёрты шанец Пераможцу трох усенародных плебісцытаў, чым больш сталая моладзь і людзі сярэдняга веку:

Табліца 1. Разьмеркаваньне адказаў на пытаньне: "За каго з пералічаных ніжэй палітыкаў Вы гатовыя прагаласаваць на прэзыдэнцкіх выбарах, а за каго ня будзеце галасаваць ні пры якіх абставінах?" у залежнасьці ад веку, % (09.2010) *

* Тут і далей нацыянальнае апытаньне НІСЭПД за верасень 2010 году

** Цяжка адказаць / няма адказу


Як мы бачым з табліцы 1, самымі пратэснымі групамі беларускага грамадзтва зьяўляецца пакаленьне моладзі 1975-1985 гадоў нараджэньня. Гэта якраз тыя маладыя людзі, каторыя сфармаваліся як асобы і грамадзяне сваёй краіны ў 90-х, калі ім было па 15-20 гадоў. Гэта тая частка грамадзтва, якая удыхнула поўнымі грудзьмі паветра свабоды пачатку 90-х і ня здолела забыць гэты водар; тая моладзь, якая пачала хварэць за зборную Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам ды з закатам над багнаю так і не зьмірылася.

Няма нічога дзіўнага, што сярод тых, каму сёньня 18-19, гатоўнасьць галасаваць за Лукашэнку амаль такая ж, як і супраць яго: 1 vs. 1.1, у той час, калі сярод групы моладзі 25-29 гадоў гатовых галасаваць за хроснага бацьку ў два з паловаю разы меней чым супраць: 1 vs. 2.5 – і справа тут ня ў тым, што за 17 гадоў ідэалягічная машына дасягнула значных посьпехаў, а ў тым найперш, што моладзі ўсяляк блякуюць шляхі да альтэрнатывы.

Паказальным тут будзе параўнаць электаральныя пазыцыі антаганістычных моладзевых арганізацыяў, якія дзейнічаюць ў моладзевым руху – апазыцыйнага "Маладога Фронту" і праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Спрабуючы адказаць на пытаньне мажлівасьць ці немажлівасьці падтрымкі гэтых моладзевых арганізацыяў, а адпаведна і розных ідэалягічных вэктараў, у якіх моладзевыя аб'яднаньні дзейнічаюць, беларускія сацыёлягі аналізуюць некалькі структурных ўзроўняў асобы. Першы ўзровень – гэта ўзровень веданьня ці інфармаванасьці аб дзейнасьці моладзевых аб'яднаньняў у беларускім грамадзтве (пазнавальны ці кагнітыўны элемэнт структуры асобы). Другі ўзровень – гэта характар адносінаў насельніцтва да дзейнасьці дадзеных арганізацыяў (эмацыйны элемэнт структуры асобы). І трэці узровень адказу – гэта патэнцыйная гатоўнасьці насельніцтва удзельнічаць у дзейнасьці дадзеных арганізацыяў (паводзінавы элемэнт структуры асобы). Такім чынам мы маем адказ на тры пытаньні:

Табліца 2. Ці ведаеце Вы аб наступных моладзевых арганізацыях у Беларусі? %



Табліца 3. Як Вы адносіцеся да дзейнасьці гэтых моладзевых арганізацыяў? %



Табліца 4. Ці жадалі б Вы ўдзельнічаць у дзейнасьці гэтых моладзевых арганізацыяў? %



Канешне, лінейна параўноўваць эфэктыўнасьць працы БРСМ сярод моладзі, у параўнаньні з працаю такіх моладзевых апазыцыйных арганізацыяў як "Малады Фронт", проста не выпадае: толькі афіцыйны бюджэт, аднаго толькі БРСМ, за адзін толькі год, перавышае як мінімум пяці-/дзесяцігадовы (патрэбнае падкрэсьліць) бюджэт усёй беларускай апазыцыі. (Нагадаем, што за 2010 год БРСМ меў каля 15 мільярдаў ўліваньняў ці 5 млн. $, а на 2011 закладзена каля 20 мільярдаў ці 7 млн. $. І гэта без уліку раённых датацыяў ды камэрцыйнае дзейнасьці). Тут мы не гаворым нават пра маштаб рэпрэсіяў ў дачыненьні да апазыцыйнае моладзі і, зь іншага боку, маштаб падтрымкі на ўсіх дзяржаўных узроўнях БРСМ.

Але нават пры наўпроставым параўнаньні сацыялягічных лічбаў мы бачым, што насуперак усім высілкам дзяржаўнае прапаганды 15.1% адносяцца да "Маладога Фронту" станоўча супраць 11.3%, якія адносяцца адмоўна. І ў той час, калі станоўчы рэйтынг лукамольцаў складае траціну грамадзтва (33%), адмоўны таксама даволі істотны – 14.4%. Калі параўнаць з Маладым Фронтам, станоўчы рэйтынг якога адносіцца да адмоўнага як 1,3 vs.1, станоўчы і адмоўны рэйтынгі БРСМ суадносяцца як 2.2 vs. 1. Відавочна, што не такі і вялікі адрыў, тым больш калі ўлічыць у якіх умовах прыходзіцца рэалізоўваць сваю дзейнасьць першым і другім. А 7.8% ня толькі станоўча адносяцца, але і жадаюць у дзейнасьці "Маладога Фронту" ўдзельнічаць, што ня многа ня мала, а 780 тысячаў беларускіх грамадзянаў. Гаварыць тут аб пасьпяховасьці барацьбы з "народнымі ворагамі" (аб падвойным сэнсе гэтага словазлучэньня выказваўся яшчэ Салжаніцын) проста не выпадае.

Калі ж мы параўнаем стаўленьне да МФ у залежнасьці ад вядомасьці, лічбы будуць яшчэ больш паказальнымі:

Табліца 5. Адносіны да дзейнасьці "Маладога Фронту" у залежнасьці ад веданьня аб ім, %*

* Тут і далей у дужках прыведзеныя адсоткі па ўсіх апытаных

"Гэтыя вынікі, – зазначаюць экспэрты НІСЭПД, – пераканаўча сьведчаць аб тым, што веданьне аб МФ у некалькі разоў павышае станоўчае стаўленьне да ягонае дзейнасьці: калі адмоўнае стаўленьне па меры знаёмства з дзейнасьцю аб МФ павялічылася ў 2.2 разы (16.% vs.7.3%), дык станоўчае – 23.6 разы (30.7% vs. 1.3%) ".

Параўнаўшы ж сацыяльна-дэмаграфічны партрэт прыхільнікаў і антаганістаў "Маладога Фронту" мы ўбачым яшчэ больш зразумелую карціну:

Табліца 6. "Сацыяльна-дэмаграфічны партрэт" насельніцтва, супрацьлегла ацэньваючага дзейнасьць МФ, %



Як вынікае з табліцы 6, адмоўнае стаўленьне да "Маладога Фронту" значна перавышае станоўчае толькі сярод людзей з пачатковай (5.2% vs. 0.9%) і няпоўнай (12.8% vs. 4.8%) сярэдняй адукацыяй, жыхароў сельскай мясцовасьці (32.4% vs. 18.7%), і людзей пэнсійнага веку (24.3% vs. 13%). І наадварот: "Малады Фронт" мае безумоўную перавагу станоўчага рэйтынгу над адмоўным ва ўсіх населеных пунктах Беларусі, апроч вёсак; практычна роўныя суадносіны гэтых рэйтынгаў сярод людзей з сярэдняй адукацыяй ды істотную перавагу сярод насельніцтва з сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй і вышэйшай; і, што самае важнае для моладзевай арганізацыі, станоўчы рэйтынг МФ перавышае адмоўны ва ўсіх групах паводле веку, апроч пэнсійнай.

Таму аналізуючы дадзеныя думак народных можна упэўнена сьцьвярджаць, што якія б высілкі не прымала дзяржаўная прапаганда дзеля перацягваньня на свой бок маладога пакаленьня беларусаў – высілкі гэтыя ёсьць марнымі. І нават яшчэ горай для дзяржаўных ідэолягаў: чым больш моладзь ведае аб існаваньні альтэрнатывы, у дадзеным выпадку – "Маладога Фронту", тым больш яна давярае апазыцыйнай арганізацыі. Станоўчыя адносіны па меры знаёмства з МФ павялічваюцца амаль у 24 разы – толькі адно гэта выносіць прысуд цяперашняй беларускай сыстэме: як бы ня тужыліся прапагандысты і колькі б мільярдаў беларускіх падаткаплацельшчыкаў (а можа нават крэдытаў МВФ) не ўкладалася ў лукамольскія структуру, моладзь ніколі ня прыме цяперашні стан рэчаў і яму не падпарадкуецца. А калі нехта з супрацоўнікаў Міністэрства прапаганды запісаў дадзеныя табліцы 1 у сваю скарбонку, дык пасьпяшаемся астудзіць гэткі імпэт, азнаёміўшыся з гатоўнасьцю першай узроставай групы прыйсьці на выбарчыя ўчасткі і выдаць чацьвёрты мандат Лукашэнку:

Табліца 7. Разьмеркаваньне адказаў на пытаньне: "Ці зьбіраецеся Вы прымаць удзел у будучых прэзыдэнцкіх выбарах?" у залежнасьці ад веку, %



Гэтыя дадзеныя яскрава сьведчаць аб тым, што калі і выхаваў каго Лукашэнка разам з лукамольцамі, дык толькі "пафігістаў", якія апроч жаданьня сваліць па-за межы Беларусі мала аб чым задумваюцца. "Высокі ўзровень недаверу да іншых людзей – зазначаюць аналітыкі НІСЭПД – і вельмі нізкае жаданьне галасаваць на выбарах гаворыць аб тым, што сярод беларускае моладзі хутчэй расьце колькасьць "пафігістаў", чым "новых піянэраў і камсамольцаў".

Можна канстатаваць сьмела: праца лукамольцаў і ўся дзяржаўная моладзевая палітыка – правальная. І калі моладзь ёсьць адным з трох кітоў на якім мусіць трымацца крохкі сасуд беларускае стабільнасьці, дык Гаранту трэба ведаць, што кіт гэты адплывае да іншых берагоў. Мы ж мусім зрабіць усё, каб дапамагчы новаму пакаленьню моладзі знайсьці сабе прыстанішча. Ад пасьпяховасьці выкананьня гэтае задачы залежыць, што падрыхтуе нам наступны век, а адпаведна тое, у якім грамадзтве мы будзем жыць пасьля натуральнага закату рэжыму Хроснага бацькі БРСМ.

18.11.10 12:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч