Сорак градусаў

- А как па-руссскі вашая фамілія? – запытаў супрацоўнік хуткай.

- Не-не, пішыце па-беларуску, – настойваў пацыет з 39-цю і паловаю.
- Мы пішам толька па-руссскі, – не здаваўся белы халат.
- Тады згортвайце свае манаткі – і едзьце адсюль, - пачырванеў пацыет да 40-ка.

Узьнікла няёмкая паўза. Запаветы Гіпакрата змагаліся з запаветамі ватніка. Праз пяць хвілін праўдзівы сын грэцкага лекара намазваў пацыенту пятую кропку спірытусам і ўводзіў жарапаніжаючае. А на разьвітаньне прыязна прамовіў:

- Не хварэйце.
- Дзякуй, буду старацца, – адказаў Павал Севярынец і правёў усьмешкаю народжанага ў 40-градусных пакутах беларуса.


17.01.15 16:35



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч