Хто суддзі?

Чыркануў для “Партызана” даўно абяцаны тэкст. Тэкст, быццам бы, і не актуальны. У дадатак да ўсяго, падумаў ці не зарэзкавата – і тыя-сія куты закругліў. Але калі “Партызан” выставіў, разважыў, што мо і дарма на паважанага чалавека, а тым больш яшчэ і рэдактара, наехаў? Не, яно-та мо і правільна наехаў, але з-за ўсялякай мразі сварыцца – халера б яе, тую мразь, бяры!

А тут во адчыняю “Беларускія навіны”, і што я бачу? – гэтага ж гада, які ў ролі прарока вяшчае з першай старонкі. Нічога не разумею – лезу на “Партызан”, а там мярзотніка ўжо няма. Задаю пытаньне партызанскай рэдакцыі, і што высвятляецца?! Высвятляецца, што прыслухаўшыся да грамадскага голасу “Партызан” зняў з першай старонкі галоўнага ліберала краіны, а “Беларускія навіны” галоўнага прасцітута выставілі!

Людзі, мо я што не разумею, але скажыце мне, для чаго такім рэдкасным падлюкам, само ўзгадванне пра якіх у сумленных людзей павінна выклікаць рвотны рэфлекс, - дзеля чаго такім даваць слова на першых старонках, і дзеля якой трасцы іх піярыць?

Я паўтару думку свайго тэкста: у прынцыпе-та, справа іхняя – у людзей праца і навошта перашкаджаць ім зарабляць грошы? Але маё абурэнне звязана толькі і толькі (!) з тым, што потым гэтыя ж СМІ маралізатарствуюць пра неабходнасць ачышчэння і ідэйнага аднаўлення дэмакратычнага руху! А хутка цуд-выбары, і павучальнага маралізатарства са старонак незалежных СМІ будзе хоць адбаўляй. Але хто суддзі, брат?

На жаль, усё ж актуальны выйшаў тэкст .


.
19.01.15 20:49



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч