Крок насустрач

- Глядзі, якая Малады Фронт моцная арганізацыя – толькі ўчора паставілі ўльтыматум пра вызваленьне палітвязьняў, а сёньня яны ўжо на волі! – ці тое паспрабаваў патроліць мяне, ці тое проста радаваўся на Ўсходнім вакзале Андрэй Дзмітрыеў.

- Ну, цяпер дакладна ня здыміцеся, - выказаў насустрач меркаваньне я.

- Цяпер дакладна, - задаволена адказаў той.

Як кажуць, у кожным жарце ёсьць частка жарту. Некаторыя з гэтым меркаваньнем не пагодзяцца, але я мяркую, што толькі ціск грамадзянскай супольнасьці Беларусі дазволіў нам учора сустрэць палітвязьняў на волі.

І зьвярніце ўвагу на цікавую акалічнасьць: Малады Фронт у апошнім звароце не патрабаваў ад Лукашэнкі вызваленьня палітвязьняў, а настойваў на тым, што кандыдаты ад апазіцыі ня могуць удзельнічаць у выбарах без ультыматуму па вызваленьні палітвязьняў. Канешне-канешне, не пужайцеся, я не кажу аб тым, што Малады Фронт зваротамі нейкімі дамогся вызваленьня людзей.

Але я перакананы, што грамадзянская супольнасьць дагасіла бы Танюшу Караткевіч і Дзмітрыеў быў бы вымушаны яе зьняць з выбараў.

І Лукашэнка абсалютна ясна разумеў такі расклад, дапусьціць якога ніяк ня мог. Для дыктатара ня проста важна, а крытычна важна, каб хоць нейкі выхадзец са структур апазіцыі быў у бюлетэнях для галасаваньня.

Караткевіч – найлепшы для яго варыянт на сёньняшні дзень. І сваім жартам аб тым, што МФ вызваліў палітвязьняў, Андрэй Дзмітрыеў тое пацьвярджае, бо тэмай палітвязьняў Малады Фронт і ішыя гасілі да ўчорашняга ўжо не Лукашэнку, а толькі Краткевіч.

І Рыгоравіч працягнуў руку свайму галоўнаму саюзніку ў “выбарчай” гонцы 2015. Цяпер гэты саюзьнік павінен зробіць крок насустрач і з рознымі там акалічнасьцямі, але прызнаць перамогу Лу 11 кастрычніка.

.
23.08.15 11:05



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч