Залаты запас абнуліўся?

У пана-атамана грыцыяна таўрычыскага залаты запас абнуліўся. Пару дзён, як судовы выканаўца вызвоньвае і ўмольвае аплаціць штраф.

Я б мо і аплаціў, але ўся праблема ў тым, што суд пастановы мне не высылае, а накіроўвае іх адразу судовым выканаўцам на арышт маёмасьці.


- Зьміцер Вячаслававіч, я вас вельмі прашу, трэба аплаціць, - умольвае супрацоўніца канфіската. - Скажу як ёсьць, мяне зь верху ну вельмі напружваюць, што да пятніцы трэба аплаціць! Калі ласка, заедзьце! Дзякуй вам, Зьміцер Вячаслававіч! Дзякуй, калі ласка, патэлефануйце.


У мяне пытаньне, а куды пан-атаман руліць у пятніцу? Бо так разумею, няма чым майбах заправіць. А майбах гэты, гад, жарэ відаць як слон.

30.05.16 18:43



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч