Ёсьць прапанова

Наша Ніва ў навіну пра перамогу эўраскептыкаў у Вялікабрытаніі паставіла фота радаснага Пуціна, быццам 17 мільёнаў вялікабрытанцаў пуціноіды. Гэта пры тым, што Вялікабрытанія заўсёды была асабняком у ЭЗ - і бяз эўра, і без шэнгенскай зоны. Ліберальныя патрыёты такія мастакі на ярлыкі: ты супраць гейпарадаў - хрысьціянствуючы цемрашал, ты эўраскептык - значыцца агент Пуціна, і гд, і гд.

"Незалежнікаў" можна зразумець, яны хочуць моцнай Эўропы, каб гэта моцная Эўропа ўзяла Беларусь пад сваё крыло, выратаваўшы тым самым ад анэксіі. Але ж у гэтым і слабасьць нашых памкненьняў да незалежнасьці - мы ўвесь час спадзяемся, што нас нехта выратуе: адны спадзяюцца, што выратуе Расея, іншыя спадзяюцца, што паратунак толькі ў Брусэлі.

А калі мы пачнем спадзявацца толькі на сябе і Бога, які ўклаў аграмедны патэнцыял у наш народ? (Адна толькі Біблія Скарыны, чацьвёрная ў сьвеце на мове народу - чаго вартая?!) Мо давайце ачухаемся ўжо ад гэтае рабскае ментальнасьці, якая заўсёды шукае пад кімсьці абароны? Ёсьць прапанова стацца свабоднымі людзьмі, якія самі адказваюць за свой лёс і лёс свайго народа!

І хто б што ня ныў, і хто б як не спрабаваў нас сажраць, мы зробім Беларусь і свабоднаю, і сапраўды незалежнаю. Бо "ўсё магу ва ўмацоўваючым мяне Ісусе Хрысьце" (Эфэсцам, 4:13).


.
24.06.16 12:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч