Наш сьцяг і самы вялікі воін Сьвятла

Народ наш беларускі вельмі трапны на вызначэньні і афарызмы. Вось вы толькі паслухайце, як мастакі слова тлумачаць нацыянальныя сымбалі Беларусі.

Падыходзіць падпісвацца група маладзёнаў па год 17 кожнаму.

- Так, канешне, падпішу! – рашуча гаворыць адзін і бярэ бланк.

- Цікава, а чым вам наш сьцяг не падабаецца? – недаўменна запытвае іншы.

- Бо наш – гэта ня наш, – імгненна парыруе падпісант і пачынае запісваць свае дадзеныя.

Падпісвацца падыходзяць тата з маленькім сынам.

- Што гэта? – пытае трохгадовае дзіця.

- Сынок, гэта самы вялікі воін сьвятла! – рашуча тлумачыць бацька сыну і зьвяртаючыся да мяне гаворыць: – “Воіны сьвятла” – самы любімы ягоны сьпеў.

Полк гісторыкаў б’ецца над паходжаньнем сьцяга і армія патрыётаў агітуе за “Пагоню”. Але самае галонае, што нам трэба ведаць пра сьцягі – яно, як усё Божае стварэньне, адначасна і самае лагічнае: #нашсцяг – гэта бел-чырвона-белы, а той, што быццам бы наш – ня наш. І самае праўдзівае, што нам трэба тлумачыць пра “Пагоню” гэта тое, што яе ўвасабляе самы вялікі воін сьвятла. Таго Сьвятла, за якое мы і змагаемся.

Ты яшчэ не падпісаўся за той сьцяг, які сапраўды наш? Дык ня сьпі ў шапку, бо час кароткі! Кожны вечар апроч сьвятой нядзелі ў пераходзе з Купалаўскай/Кастрычніцкай у бок універсама “Цэнтральны”. Хто ня можа выйсьці з дому – электронная петыцыя тут https://petitions.by/petitions/312


На фота: Бацька Ўладзімер і сын Даніла ля выявы самага вялікага воіна Сьвятла.

.
11.10.16 15:29



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч