Судзіце і ўсіх нас!

Працягваецца збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг, але з сёньняшняга дня на кожным пікеце пачынаецца збор подпісаў пад артыкулам Джона Сільвера “5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ”. Дадзены артыкул – адзін з 9, якія беларскі “суд” прызнаў экстрэмісцкімі, што і інкрымінуецца Эдуарду Пальчысу ў віну.Мы абралі гэты артыкул для падпісаньня, бо, па-першае, ён самы лаканічны, а па-другое, менавіта за супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне Эдуард Пальчыс і быў заманены ў Расею і там арыштаваны.

Плянуецца, што перад пачаткам суда адвакат Эдуарда будзе хадатайнічаць да “суда” далучыць падпісаны іншымі людзьмі артыкул “5 прычын…” да матэрыялаў крымінальнай справы. Прапануем усім жадаючым паставіць свой подпіс пад гэтым тэкстам, каб тым самым засьведчыць беларуска-расейскаму судзілішчу: сёньня кожны з нас – Jhon Silver, калі судзіце за гэты артыкул Эдуарда Пальчыса – судзіце ўсіх нас.

Вашай увазе пералік пікетаў 13 кастрычніка, на якіх вы можаце паставіць свой подпіс за #нашсцяг і адначасна пад артыкулам Джона Сільвера “5 прычын, па якіх Україна пераможа РФ”.

1. Выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама “Цэнтральны” (з 14:00 да 21:00).

2. Выхад з метро пл. Якуба Коласа ў бок Камароўскага рынка (з 14:00 да 20:00).

3. Выхад з метро пл. Незалежнасьці ў бок вакзала і ст. Дружная (з 14:00 да 20:00).

4. Выхад з метро Інстытут Культуры ў бок дома быта і чыгуначнай станцыі (з 15:00 да 20:00).

5. Выхад з метро Каменная горка ў бок крамы “Мацерык” (з 17:00 да 21:00).


Пры неабходнасьці ,час працы пікетаў удакладняйце па нумары +375 44 755 69 90

.
13.10.16 8:34



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч