100 герояў

Не зусім вытрымоўваючы расклад, але выставілі сёньня пяць пікетаў па зборы подпісаў за #нашсцяг і пад артыкулам Jhon Silver “5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ”. Мною за пяць гадзін збораў сабрана 210 подпісаў, зь якіх 45 – пад артыкулам Джона. Гэта пры тым, што я кожнаму падпісанту выразна тлумачыў, што сваім подпісам кожны сьведчыць айчыннаму судзілішчу: “Судзіце Эдуарда Пальчыса, судзіце і ўсіх нас”. Агулам сёньня пад артыкулам “5 прычын…” сабрана ля 100 подпісаў. Беларусы, калі іх папрасіць, гэта героі! Такім чынам, сёньня маем 100 герояў, якія гатовы разам з Эдуардам Пальчысам сесьці на лаву падсудных.

Дзякуй незалежным СМІ і сацыяльным сеткам за распасюд інфармацыі аб ініцыятыве – многія прыходзілі падпісацца менавіта за Эдуарда Пальчыса, бо прачыталі пра гэта ў адкрытых крыніцах. Хто жадае падтрымаць Эдуарда і паставіць свой подпіс пад артыкулам “5 прычын…”, можаце зрабіць гэта заўтра а 9 ранку ля Менскага гарадзкога суда (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1). А 10-ай гадзіне пачынаецца сам “суд” над Эдуардам, на якім адвакат будзе прасіць далучыць да матэрыялаў крымінальнай справы нашы попісы.

Таксама збор подпісаў за бел-чырвона-белы сьцяг і пад Эдуардавым артыкулам будзе адбывацца з 12:00 да 20:00 на двух пікетах: выхад з метро Якуба Коласа ў бок “Камароўкі” і выхад з метро Купалаўская/Кастрычніцкая ў бок універсама “Цэнтральны”. Хто ня можа выйсьці з дому, падпісваем электронную петыцыю за сьцяг тут https://petitions.by/petitions/312

.
13.10.16 23:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч