Помнік не пасадзіш

Некаторыя пікеты па зборы подпісаў за #нашсцяг адкрыліся са спазьнем на паўгадзіны-гадзіну, але за гэта працавалі даўжэй на гадзіну-дзьве - такая яна, штрафная адпрацоўка па-маладафронтаўску )

Сёньня ў адзін з пераходаў прыйшоў Мікола Статкевіч - перадусім для таго, каб падтрымаць Эдуарда Пальчыса. Спадар Мікола паставіў свой подпіс пад артыкулам "5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ", чым засьведчыў беларускаму судзілішчу: хочаце пасадзіць Эдуарда Пальчыса, садзіце і мяне. Але хто ж пасадзіць Статкевіча? Ён жа помнік, а помнік не пасадзіш. А не пасадзяць Статкевіча, значыцца не пасадзяць і Пальчыса.

Але ты прыходзь 17 кастрычніка пад Менскі гарадзскі суд (з 10 раніцы на Дуніна-Марцінкевіча 1), каб падтрымаць Эдуарда і падпісацца пад адным зь ягоных тэкстаў (чытаць тут http://mfront.net/5-pryczyn-pa-iakich-ukraina-pieramozha-rf…), за якія рэдактара сайта 1863x.com і судзяць. Потым усе подпісы перадаюцца ў "суд" для далучэньня да матэрыялаў крымінальнай справы. Няхай ілжывае судзілішча бачыць, колькі нас, гатовых сесьці на лаву падсудных разам з Эдуардам. А нас ужо больш за 200 (колькі і подпісаў пад артыкулам "5 прычын...") і столькі не пасадзяць. І чым нас больш, тым большая пэўнасьць, што не пасадзяць і Эдуарда Пальчыса.

Фота Pilip Shaurou


.
16.10.16 0:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч