Што рабіць з гісторыяй?

Тое, што любая падзея ёсьць нашай гісторыяй – тлумачыць нікому ня трэба. Тлумачыць трэба толькі тое, што вынікае з той ці іншай падзеі, як да той ці іншай падзеі ставіцца.

Напрыклад, у Германіі ёсьць гісторыя ўзыходжаньня і панаваньня нацызму на чале з Адольфам Гітлерам. Гітлер дарваўся да ўлады ў 1933 і толькі доза цыаністага калію дазволі ман’яку ад улады адарвацца ў 1945. Нюрнбергскі суд у 1946 асудзіў нацыянал-сацыялізм за 18 мільёнаў ахвяраў (тут і далей лічбы паводле: Эрлихман ВВ. Потери народонаселения в XX веке. — М.: Русская панорама, 2004. — 176 с.), якія нацысты паклалі на ахвярнік сваёй ідэалогіі. Што было рабіць немцам з гэтай гісторыяй? Захаваць ёй помнікі? Пакінуць гітлегаўскія назвы вуліц? Далей ускладаць кветкі да помнікаў забойцам? Натуральна, не. У такой крывавай гісторыі трэба было пакаяцца і яе аплакаць, што немцы і зрабілі.

Камуністы дарваліся да ўлады раней за нацыстаў і трымалі ўладу даўжэй. Але ў той час, як на рахутку нацыянал-сацыялістаў 18 мільёнаў ахвяраў ва ўсім сьвеце, камуністы толькі ў сябе доба, толькі сваіх суграмадзянаў забілі 18,5 мільёнаў чалавек. Усё гэта, натуральна, наша гісторыя. Але што нам рабіць з такой гісторыяй?

Біблія пра гісторыю кажа:
“Спыніцеся на шляхах вашых і разгледзьцеся, 
і запытайцеся пра шляхі старадаўнія, дзе шлях добры, 
і ідзіце па яму, і знойдзеце супакой душам вашым”
(Біблія, Кніга прарока Ярэміі, 6:16).”

Гісторыя нам дадзена для таго, каб з памылак ці злачынстваў, якія яна ўтрымоўвае, мы маглі зрабіць правільныя высновы і такога больш не паўтараць. П’яніца, які 15 гадоў бухаў і хоча пачаць новае жыцьцё ня кажа: “Гэта мая гісторыя, буду бухаць да чорцікаў”. Наркаман, які 10 год сядзеў у сыстэме і хоча вярнуцца да прытомнасьці не галосіць: “Гераін – гэта мая вера, а шпрыц – Біблія”. Людзі, якія хочуць пачаць новае жыцьцё, каюцца ў сваіх памылках ці злачынствах і імкнуцца больш не рабіць такога.

Так, Ленін і 7 лістапада – гэта наша гісторыя. Але гісторыя якая? Крывавая і злачынная гісторыя. Кожны жадаючы можа прачытаць у адкрытым доступе задакумантаваныя цытаты Леніна. Прывяду толькі некалькі зь іх.

«… я прихожу к безусловному выводу, что мы должны именно теперь дать самое решительное и беспощадное сражение черносотенному духовенству и подавить его сопротивление с такой жестокостью, чтобы они не забыли этого в течение нескольких десятилетий… Чем большее число представителей реакционного духовенства и реакционной буржуазии удастся нам по этому поводу расстрелять, тем лучше». 19 марта 1922 г. (Известия ЦК КПСС. 1990. № 4. С. 190—193).

«…Принять военные меры, т.е. постараться наказать Латвию и Эстляндию военным образом (например, «на плечах» Балаховича перейти где-либо границу на 1 версту и повесить там 100 –1000 их чиновников и богачей)». Ленин, август 1920 г. (Латышев А.Г. Рассекреченный Ленин. М., 1996).

«…Суд должен не устранить террор; обещать это было бы самообманом или обманом, а обосновать и узаконить его принципиально, ясно, без фальши и без прикрас». 17 мая 1922 г. (Ленин В.И. Полн. собр. соч. Т. 45. С. 190).

Я ня думаю, што для тых людзей, якія працягваюць усталёўваць помнікі Леніну і ўшаноўваць зладзея кветкамі – усе гэтыя цытаты зьяўляюцца навіною. Такія людзі свядома аддалі свае душы і розумы хлусьні і бацьку ўсялякай хлусьні – Сатане. Таму я не да іх хачу зьвярнуцца. Але да ўсіх тых, хто кажа, што няма розьніцы якія там помнікі і назвы вуліц. Розьніца ёсьць. Бо калі мы хочам адрадзіцца духова і эканамічна, калі мы хочам жыць у прававой і пасьпяховай дзяржаве – нам трэба спыніцца на шляхах нашых, разгледзець дзе шлях добры і ісьць толькі па яму. Нам трэба ўзяць прыклад з немцаў – пакаяцца ў грахах гісторыі і імкнуцца іх больш ніколі не паўтараць.

Фота Pavał Batujeŭ «Наша Ніва» - першая беларуская газета

.
07.11.16 19:41



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч