Апошняя за 2016 год хлусьня дзяцей Сатаны

МУСа(ў/р)скае начальства ўсё абураецца нізкім рэйтынгам айчыннай міліцыі і абвінавачвае ў гэтым няправільныя СМІ, замест таго, каб усяго толькі паглядзець на сваё рыла ў люстэрка. Адбітак муса(ў/р)скага рыла магу ім сёньня прапанавааць.

31 сьнежня а 23:30 я без ніякіх тлумачэньняў быў затрыманы ля свайго дому. У Першамайскім РАЎСе я быў абвінавачаны ў супраціве законным патрабаваньням міліцыі - і вось мне прыходзіць апошні ілжывы пратакол 2016 года, паводле якога я абавязаны аплаціць міліцэйскую брахню на 1150 руб. Хлусьлівыя паказаньні міліцыянераў Максімава і Панасенка даказваюцца відэа, якое я пачаў здымаць, як толькі два характэрныя бандзюганы спынілі мяне на вуліцы.

Сёньня я іду ў той жа Першамайскі РАЎС, дзе міліцыя будзе мне даказваць, які я злачынца, што бараніў сваё жыцьцё і маёмасьць ад бандытаў, што адмовіліся прадстаўляцца, паказваць дакуманты аб канфіскацыі маёмасьці і кідаліся на маю машыну.

Муса(ў/р)скія бандзюганы вельмі злуюцца, калі я іх называю дзецьмі Сатаны, але хто яны, калі Сам Ісус Хрыстос сьведчыць: "Сатана хлус і бацька ўсялякай хлусьні" (Яна 8:44), - хто яны, беларускія міліцынеры, судзьдзі і выканаўцы, калі ня дзеці Сатаны?

Прапаную вашай увазе ілжывы судовы пратакол і відэа з месца затрыманьня 31 сьнежня 2016 года.

Загрузка плеера








.
30.01.17 13:44



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч