Асабісты сіні бус - наш шлях да перамогі!

Усім гледачам стрымаў - дзякуй! Пакуль я дома, а там як Бог дасьць. Канешне, прыйдзе дзень і трэба будзе сесьці, але сёньня ня мог ніяк - дзеці ў сяброў, Наста да ночы ў Гародні - таму карыстаўся вашай увагай, якая ёсьць абаронай. Бо як учора сказалі жонцы ў Першамайскім РАЎСе, калі бяруць чалавека з дзецьмі - ты едзеш у спецпрыёмнік стандартны, а дзеці - у дзіцячы, дзе і чакаюць, пакуль іх забярэ той з бацькоў, каго пакуль не пасадзілі.

Усё думаю: чаму ня даць позву, ня выклікаць афіцыйна, калі ўжо ёсьць такая задача пасадзіць? Не, усё трэба рабіць па-бандыцку: круціць у цёмным пад’едзьдзе ці ўдварах ды хутка цягнуць у бус - чыста бандыцкая псіхалогія чыста бандыцкай улады.

Цікава шчэ і тое, што нехта накапаў пра дадзены сіні бус. Аказваецца, на ім жа я ехаў амаль на тры гады ў турму, калі бралі мяне за суткі да выбараў 2010 года. Выходзіць за мной замацаваны прыватны бус, у якім вахтавым метадам гадамі жывуць людзі ў чаканьні каманды "фас"? Гэта неверагодна! Змагары і змагаркі, жыцьцё трэба пражыць так, каб НКВДэшнік Шуневіч выдзяліў на цябе твой асабісты сіні бус! І калі бусы скончацца, тады заЖыве Беларусь! Жыве! 


.
09.03.17 14:42



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч