Усё на дабро

Пакуль паэту Уладзімеру Някляеву ліхадзеі пяць сутак у акрэсьцінскім блашатніку не выдавалі асадку, я ўзяў гэту галоўную зброю змагара і эміграваў ў горад Ладзьдзі роспачы пісаць лісты палітвязьням. І так хацелася мне напісаць хлопцам у іхную турэмную роспач пра тое, што для іх усё на дабро, аж страчыў па нашых ворагах не спыняючыся – баявы стрыжань паклаў, а 18 лістоў за суткі выпісаў.

Я цытаваў апостала Паўла, хаця і не таго, які шчэ сядзіць у менскім блашатніку, а таго, які сядзеў у лепшых умовах сталіцы Рымскай імпэрыі: “Любячым Бога і паклікам па яго пастанове – усё садзейнічае на дабро” (Ліст да рымлянаў 8:28). І ня гледзечы на тое, што ў нашым сьвеце ўсе і кожны супакойваюць сябе словамі “ўсё да лепшага”, але гэта ў большасьці выпадкаў хлусьня. Бо як можа быць, каб ліхадзеям, катам, злачынцам усё было да лепшага? Як нам уявіць сабе, каб якому Сталіну сучаснаму ці Гітлеру ўсё садзейнічала на дабро? Ніяк ня можам! Узурпатарам, фальсыфікатарам, бязбожнікам усё, што яны ні робяць – усё на зло, на згубу, на пасаромленьне.

Хто ня верыць, паглядзіце на ліхадзеяў мінулага ці сёньняшніх, як яны, пазбаўленыя Богам розуму, самі сябе зарываюць. Пра гэта і Давід, – пакуль ня той, які сын Зьмітра, а той, які сын Ясэя, – сьведчыць: “Вочы Госпада – да справядлівых, і вочы Яго – да просьбаў іх. Але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха, каб сьцерці зь зямлі нават памяць пра іх” (Псальма 34(33):16-17).

Таму я, як мог, натхняў палітвязьняў трымацца за Хрыста, за Ягоную збаўляльную любоў, за Ягоны прыгожы план для Беларусі і кожнага з нас. Паспрабуем трымацца і мы, памятаючы, што любячым Бога і паклікам па яго пастанове – усё садзейнічае на дабро.

12.05.17 10:28



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Зьміцер Дашкевіч