БНФ не вытрываў і згубіў Караткевіч

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч растлумачыў прычыны, з якіх партыя вымушаная адмовіць Таццяне Караткевіч у падтрымцы.

Агулам яны ўпісваюцца ў такую фармулёўку: Караткевіч не мае выразнай пазіцыі па пранцыповых для БНФ пытаннях і “хоча падабацца ўсім”.

Што да выразнай пазіцыі, то Янукевіча клапоцяць, найперш, нацыянальныя сімвалы, беларуская мова і адносіны з Расіяй. Так, Караткевіч не кажа,што, стаўшы прэзідэнтам, адразу ж верне “Пагоню” і БЧБ. Так яна не кажа, што беларуская мова будзе адзінай дзяржаўнай. Так, яна не кажа, што Беларусь ужо сёння павінна выйсці з ЕАЭС і пабудаваць з Расіяй сапраўдную мяжу.

Яна кажа: “Асабіста мне больш падабаецца “Пагоня” і БЧБ, а якімі будуць нашыя сімвалы – вырашыць дэмакратычна абраны парламент” (нагадаю, што пікеты па зборы подпісаў за Караткевіч праходзілі пад БЧБ і Таццяна не прасіла, каб іх паздымалі, таму што не баялася атаясамлення з БНФ).

Яна кажа: “Ніякога моўнага прымусу, але як прэзідэнт буду размаўляць па-беларуску і падтрымліваць больш шырокае ўжыванне беларускай мовы ў розных сферах”.

Яна кажа: “Новыя ўлады павінны прызнаваць усе папярэднія міжнародныя дамоўленасці, але пры гэтым пакідаць за сабой права іх рэвізіі, і калі нейкі дагавор не адпавядае нацыянальным інтарэсам, то выходзіць з яго ці ўносіць туды такія праўкі, якія б задавальнялі Беларусь”.

А яшчэ яна кажа: “У Беларусі не павінна быць ніякіх замежных ваенных аб’ектаў. Беларусь – нейтральная дзяржава, таму яна не ўваходзіць ні ў якія ваенные блокі”. Апошняя азначае развітанне з АДКБ і немагчымасць ўступлення ў НАТО. У праграме БНФ, калі я не памыляюся, ёсць пункт пра тое, што Беларусь мусіць увайсці ў НАТО. Так, спадар Янукевіч, такое сказаць сваім выбарцам Таццяна Караткевіч не можа, бо нейтралітэт і НАТО – рэчы несумяшчальныя.

Што да “хоча падабацца ўсім”, то няпраўда ваша, спадар Янукевіч. Яна хоча падабацца большасці, у якую, калі меркаваць па выніках галасавання на Сойме, трапляюць і многія сябры вашай партыі. За выхад з кампаніі Караткевіч было 18 чалавек, супраць – 11 (два ўстрымаліся). Выходзіць, больш за траціну вашых папалечнікаў не лічаць, што “сувязь” з Караткевіч негатыўна адаб’ецца на іміджы партыі.

Шкада, што партыя БНФ прыняла такое рашэнне, бо сам факт супрацоўніцтва “галоўных нацыяналістаў” краіны і “Гавары праўду” быў сведчаннем таго, што кампрамісы ў беларускай апазіцыі магчымыя.

Ну, здарылася тое, што здарылася. Ёсць у гэтым і плюс: цяпер і самой Таццяне, і сябрам яе каманды не давядзецца адказваць на пытанне: “Дык вы што, бээнэфаўцы?” Адным пытаннем меней.

30.08.15 11:21



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Драко