Мой адказ Франаку

Франак, сябра, я не буду табе і тым, хто лайкнуў твой пост распавядаць пра дасягненні апазiцыi. 
Я разумею гэтую апатыю, сустракаюся з ей кожны дзень, сярод актывістаў, лідараў, простых беларусаў. Часам прыходзіцца змагацца з гэтым і унутры самога сябе. Гэта вельмі складана не бачыць вынікаў і працягваць працаваць. Працаваць разумеючы, што вынік будзе потым, мабыць далека потым. Згодны, хуткіх вынікаў няма. Ведаеш, іх няма паўсюль, не толькі ў апазіцыі. Іх няма ў цябе, як журналіста, бо за гэтыя гады аудыторыя твая сур'езна не змянілася не па колькасці не па якасці. Няма ў грамадскай супольнасці, бо нават тыя зрухі, што бачым мы сення проста кропля ў моры. Можна спадзявацца, што яна стане пачаткам вялікай хвалі, а можа быць іншая хваля праглыне тую кроплю быццам не было. 
Твой бацька пачынаў нацыянальны рух, калі ты быў зусім малы, ты сам ужо 10 год таму шмат сілаў аддаў моладзевай арганізацыі БНФ, зараз ты адзін з лідараў думкі і зноўку няма выніку. Ці ен нешта рабіў не так? Ці ты, мы? 
З аднаго боку, я гатовы пагадзіцца, напэўна мы ўсе нешта робім не так, калі праз 20 год застаемся ў межах свайго кола. Варта не спыняцца, задавацца пытаннямі, шукаць, аналізаваць памылкі (цалкам не адмаўляю, што раблю іх, і асабіста і ў межах ГП). 
З іншага боку складаней за ўсё надзьмуць ветразі ў штыль. Але, калі не рабіць гэтага, не рыхтавацца да змены надвор'я, то так чаканы ўсімі вецер проста пераверне лодку, замест таго, каб даць ёй хуткасць і панесці па хвалях. Я не Бог і не ствараю вецер. Я адзін з тых, хто рыхтуе лодку, каб яна была моцнай і не перакулілася, а каманда гатовая да іншага надвор'я.
Давай абмярковываць, як нам, кожнаму з свайго боку, рабіць так, каб увогуле не згубіць «лодку». Мы гэта робім,  нашай задачай было пачаць збіраць подпісы і сабраць у падрымку Народны рэферэндум першыя  50 000. І мы зрабілі гэта.

.
03.04.14 11:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў