Адна навіна на краіну…

       «А калі не спяваць аб Радзіме,

       Дык навошта наогул спяваць?”

                                                                                                                                                                                                           Генадзь Бураўкін


Сёння ў Беларусі няма навінаў.

Раптам стала не важна, што там падпісваюць прэзідэнты, якія там кошты на газ і як правесці выходныя, ці выгляне на іх сонца...

Хмарна сёння…

І на вуліцы, а яшчэ болей – на душы.


Бо сёння ў Беларусі ёсць адна толькі навіна: не стала Генадзя Бураўкіна.


Знакавага беларускага паэта.

Яскравай асобы.

Заснавальніка грамадзянскай кампаніі «Гавары Праўду».


Ён быў неверагодна таленавітым чалавекам. Які так неверагодна глыбока ды тонка адчуваў душу народа. Беларусі.

І яму адказвалі ўзаемнасцю. Уся краіна, ад мала да вяліка, спявала яго песні, натхнялася яго вершамі. 

Але ён быў не толькі паэтам.


Яшчэ - грамадзянінам.

Амбасадар ААН, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Адзін з ініцыятараў Закона аб мовах.


Ён быў мужным: у 2010 годзе, напрыклад, стаў заснавальнікам «Гавары праўду» і падтрымаў Уладзіміра Някляева на прэзідэнцкіх выбарах. Выступаў са сцэны, на плошчах і вуліцах - заклікаў беларусаў быць беларусамі, абіраць свой шлях і ганарыцца сваёй краінай.


Ён быў з намі да апошняга. Мы ганарымся гэтым.


Ён быў чалавекам, які марыў.

Апошняя мара - патрымаць сваю апошнюю (адчуваў скон…) кнігу ў руках.

Кастусь Лісецкі за два дні і дзве ночы выдаў кнігу і спадар Генадзь пабачыў яе. Падзякаваў.


Ён быў шчаслівы...


Дзякуй, спадар Геннадзь, схіляем перад Вамі галовы. Вы застаецеся ў нашых сэрцах…

Светлая памяць!


.
30.05.14 11:41



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў