Пра сучасны гімн Беларусі

Ці падбаецца вам сучасны гімн Беларусі, і калі не, то чым?

Толькі прашу аналізаваць менавіта гімн, не тое, што яго прыняў рэжым і што ён звязаны з чырвона-зяленым сцягам і БССР.

Я асабіста сыходжу з таго, што магло быць (і было) горш, ціпа "з братняю Руссю".

Але, мне заўседы была незразумелай фраза "Слаўся, народаў братэрскі саюз!", гэта такі звязак з Гімнам СССР "Дружбы народов надёжный оплот!" і гімнай Расіі "Братских народов союз вековой". І гэты радок у прыпеве, таму ен паўтараецца тры разы! 

Які "саюз народаў" у Беларусі, мы ж унітарная дзяржава па Канстытуцыі.

Як думаеце ці было гэта наўмысна пакінута ў гімне, каб захавць тэму саюза з РФ, ці проста не падумалі/прыдумалі нешта іншае?

А вось словы "Вечна жыві і квітней, Беларусь!" мне падабаюцца, бо гэта нішто іншае як "Жыве Беларусь! Жыве вечна!"


.
06.02.15 13:31



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў