Беларусь 2030 - якой будзе краіна?

Иван Шило попросил меня написать для радио "Свобода" про то, какой будет Беларусь. Думаю в ближайшие 15 лет совок окончательно умрет, а Беларусь станет успешной. И во многом - другой. Я чувствую эти перемены, вижу их в людях, в событиях. Это главное, что заставляет меня продолжать действовать и продолжать идти вперед вместе с командой "Говори правду".


«Курс будзе 3,7 талера за даляр»


Паколькі я палітык, а не фантаст, і паколькі я разумею, што перамены патрабуюць часу, давайце казаць не пра 2025, а хаця б пра 2030 год, бо розьніца ў 5 гадоў для рэформаў у краіне — істотны тэрмін.

За гэты час у краіне пройдзе «Народны рэфэрэндум», які замацуе новы кірунак разьвіцьця. Курс будзе 3,7 талера за даляр. Самай папулярнай у Беларусі будзе прафэсія праграміста, а асновай эканамічнага росту стане навука і навукаёмістыя галіны. Мы пачнём зарабляць на стварэньні дадатковай вартасьці: дызайну, інжынэрыі, навуковых дасьледаваньняў, лягістыкі і мэдычных паслуг, вайсковай вытворчасьці.

Ня менш за 65% беларусаў будуць працаваць у прыватным сэктары. Мы будзем краінай з найлепшымі ўмовамі для вядзеньня малога і сярэдняга бізнэсу і з самай высокай колькасьцю стартапаў у рэгіёне. Дзякуючы разьвіцьцю лягістыкі ў Беларусі зьявяцца аўтабаны і хуткасная чыгунка. Галоўным сымбалем краіны стане ня трактар, а тэхналёгіі — распрацоўкі кшталту «Вайбэра» ці «танкаў».

Беларусам ня будуць патрэбныя візы ў большасьць краінаў сьвету


Істотна зьменіцца сфэра адукацыі. Адкрыецца першы нацыянальны беларускі онлайн-унівэрсытэт. Зьменіцца сам падыход да адукацыі і навукі. За прыклад возьмуць Фінляндыю.

Мы скасуем Акадэмію Навук і ўсе кантралюючыя органы ў адукацыі. Беларусь будзе чальцом новых рэгіянальных саюзаў як на захад, так і на ўсход — пры захаваньні свайго сувэрэнітэту. Беларусам ня будуць патрэбныя візы ў большасьць краінаў сьвету, і сама Беларусь будзе адкрытая для наведваньняў.

У 2020 годзе Беларусь не працягне дамову па вайсковых аб’ектах і з таго часу стане сапраўды нэўтральнай дзяржавай, што будзе карысна і для Расеі, і для ЗША, і для Кітаю. Шмат беларусаў вернецца з-за мяжы, каб будаваць краіну дзякуючы адмысловай праграме «Зьбіраем беларусаў дома». Грамадзяне будуць абіраць мэраў і кіраўнікоў паветаў, а колькасьць тэрмінаў прэзыдэнцтва будзе абмежаваная двума.

«Славянскі Базар», «Дажынкі» і «Дзень пісьменства» будуць, як і раней, радаваць грамадзянаў. Адбудуецца замак у Наваградку, першай сталіцы ВКЛ. Зьнікне ідэалягічная вэртыкаль і Міністэрства інфармацыі, але і бязь іх усім будзе зразумела, што галоўны покліч —


«Каго любіш? — Беларусь! — То ўзаемна!».

05.02.16 21:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў