Без чалавека няма айчыны


Вярнуліся з акругі. Мой раён моцна пацярпеў ад стыхіі і ўчора і сёння. Сарвала дахі, парушаныя лініі электраперадач, паваленыя платы, не злічыць дрэў, якія з коранем вырваны з зямлі. Мясцовая ўлада стараецца рэагаваць аператыўна. Адзінае, што здзівіла, тое, што сілы кінутыя на тое, каб пілаваць паваленыя дрэвы на ўзбочынах, а не дапамагаць людзям тэрмінова латаць свае дамы. Падвезці шыфер і як мага хутчэй зрабіць дахі. Хто жыў або жыве ў сваім доме, зразумее пра што я. Дрэвы папілаваць можна і потым.
Мне гэта нагадала і прынцып дапамогі стратным дзярж.прадпрыемствам, калі дапамагаюць не рабочым, каб іх адаптаваць да новых жыццёвых умоваў, а станкам, вырабляць непатрэбную прадукцыю.

Галоўная ўвага павінна быць на чалавеку, на ягоных праблемах, а потым усё астатняе. # Dmitriev2016 #Zapraudu

13.07.16 23:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў