Сцяг - вырашанае пытанне

Гадоў у 11-12 я пачаў думаць пра краіну, дзяржаву, уладу, людзей навокал. Неяк думаць увогуле пра грамадства, на маім стале ляжаў падручнік гісторыі з бчб сцягом на вокладцы, над домам ураду таксама лунаў такі сцяг, і ў тэлевізары не было іншага. Таму для меня назаўседы менавіта гэты сцяг і стаў сымбалем Беларусі. Пасля быў рэферэндум і я, па маладосьці, лічыў, што гэта вельмі не на доўга. Як казаў у тыя часы адзін палітык: "Неўзабаве рэжым падзе". Зараз я ведаю, што ўсё значна больш складана. Пэўныя працэсы дзяржавабудавання і сталення грамадства, фармавання нацыі могуць адбывацца не так, як мне хацелася б, але больш важна, што яны адбываюцца. Менавіта таму я цалкам упэўнены, што БЧБ-сцяг з Беларуссю назаўседы. І амаль не лезу ў спрэчкі на конт гэтага пытання, што тычыцца самаго сцяга, ці калі ён вернецца, хто тое зробіць. Бо гэтае пытанне ўжо вырашанае, астатняе даробіць час. Я яму ў гэтым пытанні давяраю..
19.09.16 23:30



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Андрэй Дзмітрыеў